Сулея (рабочы пасёлак)
Пасёлак гарадскога тыпу
Сулея
| ||||||||||||||||||||
Сулея (руск.: Сулея́) — рабочы пасёлак у Саткінскім раёне Чалябінскай вобласці Расіі. Цэнтр Сулеінскага гарадскога паселішча. Названы ад аднайменнага хрыбта. Размешчаны на захадзе вобласці, за 19 км на паўночны захад ад цэнтра раёна горада Сатка. Чыгуначная станцыя Паўднёва-Уральскай чыгункі на гістарычным ходзе Транссіба. Населены пункт заснаваны ў 1889—1890 гадах у сувязі з будаўніцтвам Самара-Златавустаўскай чыгункі.
Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1950 года.
Зноскі
- ↑ Оценка численности постоянного населения на 1 января 2023 года и в среднем за 2022 год и компоненты её изменения (с учётом итогов Всероссийской переписи населения 2020 г.). Федеральная служба государственной статистики (руск.) (17 сакавіка 2023). Праверана 20 мая 2023.