Партал:Кінематограф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
150%

Партал Кінематограф

правіць 

Вызначэнне

Адна з першых кінакамер

Кінемато́граф (грэч. κινεμα — рух і грэч. γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які з'явіўся ў XIX стагоддзі і зрабіўся папулярным у XX-м. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і метадаў, неабходных для здымкаў аб'ектаў, што рухаюцца, на кінаплёнку і для наступнага прайгравання атрыманых здымкаў, шляхам праецыявання іх на экран.

Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінематограф, таксама зрэдку згадваюцца такія тэрміны як сінемато́граф (фр.: cinematographe), кінематагра́фія і кінамастацтва.

Уплыў кінематографу на культуру і мастацтва бясспрэчны, выказваюцца нават здагадкі аб значнасці ўплыву кінематографу на палітыку і эканоміку. Кінематограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінафільмы, спецэфекты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя з'яўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачанні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасетаў і відэадыскаў.

правіць 

Выбраны артыкул

Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі
Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі

«Тры колеры: Сіні» (фр.: Trois couleurs: Bleu) — мастацкі фільм 1993 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Адна з найбольш праслаўленых карцін рэжысёра. Галоўную ролю выканала французская актрыса Жульет Бінош.

«Сіні» з’яўляецца першай часткай трылогіі «Тры колеры», другая і трэцяя часткі «Белы» і «Чырвоны» выйшлі ў 1994 годзе. Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Паводле слоў Кеслёўскага, тэма фільма «Тры колеры: Сіні» — гэта свабода, дакладней свабода эмацыйная, а не свабода ў сацыяльным ці палітычным значэнні (далей…).

правіць 

Выбраны спіс

Найбольш высока крытыкі ацанілі майстэрства рэжысёра фільма Рамана Паланскага
Найбольш высока крытыкі ацанілі майстэрства рэжысёра фільма Рамана Паланскага
Спіс узнагарод і намінацый фільма «Прывід пяра»
правіць 

Ці ведаеце вы, што…

правіць 

Каляндар

XIX стагоддзе 187418751876187718781879188018811882188318841885188618871888188918901891189218931894189518961897189818991900
XX стагоддзе 1901190219031904190519061907190819091910191119121913191419151916191719181919192019211922192319241925192619271928192919301931193219331934193519361937193819391940194119421943194419451946194719481949195019511952195319541955195619571958195919601961196219631964196519661967196819691970197119721973197419751976197719781979198019811982198319841985198619871988198919901991199219931994199519961997199819992000
XXI стагоддзе 20012002200320042005200620072008200920102011201220132014201520162017201820192020202120222023202420252026
правіць 

Новыя артыкулы

правіць 

Выбраная асоба

Раман Паланскі
Раман Паланскі

Раман Паланскі (нар. 1933) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. Падчас вайны сям’я апынулася ў Кракаўскім гета[en]. Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Лодзінскай кінашколе[en] працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі.

Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм[en]. Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя стужкі. Ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх кінаўзнагарод (далей…).

правіць 

Выбраная выява


Берлінскі кінафестываль 2007.

правіць 

Катэгорыі

правіць 

Шаблоны

  • {{Кінематаграфіст}} — устаўляецца ў артыкулы пра кінематаграфіста
  • {{Порнаактрыса}} — устаўляецца ў артыкулы пра порнаакцёрку
  • {{Мультсерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультсерыял
  • {{Мультфільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультфільм
  • {{Тэлеперадача}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлеперадачу
  • {{Тэлесерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлесерыял
  • {{Фільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра фільм
  • {{Imdb імя}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на персаналію на сайце «Internet Movie Database»
  • {{Imdb title}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на твор кінематографа на сайце «Internet Movie Database»
  • {{У фільме}}
  • {{УРолях}}
  • Іншыя шаблоны ў Катэгорыя:Шаблоны:Кінематограф

Ачысціць кэш

правіць 

Як я магу дапамагчы


правіць 

Роднасныя парталы

правіць 

У іншых праектах

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне