Размовы пра Вікіпедыю:Крытэрыі значнасці спартсменаў/Праект
Заўвагі[правіць зыходнік]
- Лічу, што для значнасці МСМК гэта ўжо занадта высокая планка, дастаткова звання МС, бо гэта азначае, што чалавек займаў прызавыя месцы на розных спаборніцтвах прынамсі нацыянальнага ўзроўня. «Пераможцы і прызёры дарослых чэмпіянатаў краіны», а першынство краіны, кубак краіны і да т.п. — не? Чэмпіёны свету і кантынентаў сярод моладзі і юнакоў, пераможцы Універсіяды — толькі чэмпіёны, другое месца на ЧС не дае значнасці? Чаму тут адсутнічаюць нацыянальныя спаборніцтвы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:43, 7 студзеня 2017 (+03)
- Пра нацыянальныя спаборніцтвы хацеў напісаць, проста забыўся, зараз дадам. Першынство краіны=чэмпіянат, а пра кубкі, думаю, варта напісаць асобна па відах спорту (дадавайце самастойна, калі ёсць прапановы), бо яны не ўсюды праводзяцца і могуць мець розную значнасць (у футболе Кубак можа пачынацца з 1/64 фінала, дзе гуляюць аматары абласнога ўзроўню — не думаю што яны маюць значнасць). Па юнацкіх/моладзевых чэмпіянатах, думаю, пераможцаў дастаткова (звычайна нават прызёры атрымоўваюць МСМК і таму будуць мець значнасць), у англійскай і рускай вікіпедыях пра моладзь увогуле нічога няма. «дастаткова звання МС, бо гэта азначае, што чалавек займаў прызавыя месцы на розных спаборніцтвах прынамсі нацыянальнага ўзроўня» — ну вось калі займаў прызавыя месцы, то і будзе за гэта мець значнасць. А ўвогуле званне МС звычайна даецца не за месцы, а за выкананне нарматываў, якія выстаўлены ў кожным відзе спорту свае; звычайная сітуацыя калі ў адным відзе спорту процьма МС, якія не маюць ніякіх значных дасягненняў, а ў другім палова нацыянальнай зборнай — простыя КМС. Можна крытэрый МС дадаць для асобных відаў.--Artsiom91 (размовы) 13:04, 7 студзеня 2017 (+03)
- Пра нацыянальныя спаборніцтвы напісаў жа, «3. Пераможцы і прызёры дарослых чэмпіянатаў краіны». Калі ў асобных відах спорту ёсць спаборніцтвы, якія могуць параўнацца значнасцю з чэмпіянатамі — дапісвайце асобна па відах спорту.--Artsiom91 (размовы) 13:07, 7 студзеня 2017 (+03)
- Мастер спорта Республики Беларусь
- Занять:
- — 1-8-е места в первенстве Европы;
- — 1-5-е места в чемпионате Республики Беларусь в одиночном разряде при участии не менее 6 мастеров спорта;
- — 1-3-е места в чемпионате Республики Беларусь, спартакиаде Республики Беларусь в парных разрядах при участии восьми мастерских пар;
- — 1-е место в клубном чемпионате Республики Беларусь в одном из трех разрядов при участии во всех встречах и одержании не менее 30 % побед;
- — 1-2-е места в соревнованиях розыгрыша Кубка Республики Беларусь в одном из трех разрядов при участии во всех встречах и одержании не менее 30 % побед;
- — 1-е место в одиночном разряде в первенстве Республики Беларусь среди юниоров и юношей старшего возраста, в молодежных играх, юношеских играх Республики Беларусь при наличии рейтинга 57 и веса 20;
- — набрать сумму рейтинга 100, при этом рейтинг должен быть не менее 60 единиц. Учитываются результаты соревнований календаря Белорусской федерации бадминтона.
- Як бачым, без дасягненняў МС не атрымаеш. Для многіх відаў спорту не знайсці вынікі спаборніцтваў раней за 2010 год, пра іншыя (бадмінтон, напрыклад - абсалютны трэш!) - увогуле ніякіх звестак у Сеціве няма, таму спартыўнае званне МС - даволі добры, на маю думку, паказчык. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:37, 7 студзеня 2017 (+03)
- Гэта паказчыкі для бадмінтона? Ну, можаце дапісаць там дзе па відах спорту: "Бадмінтон — МС РБ", са спасылкай на гэтыя крытэрыі. Я вось, напрыклад, не ведаю дзе знайсці разрады для футбалістаў, хоць хацелася бы ўсім дадаць хоць бы МСМК. А вось дасягненні — бяры не хачу.--Artsiom91 (размовы) 13:57, 7 студзеня 2017 (+03)
- Пра нацыянальныя спаборніцтвы хацеў напісаць, проста забыўся, зараз дадам. Першынство краіны=чэмпіянат, а пра кубкі, думаю, варта напісаць асобна па відах спорту (дадавайце самастойна, калі ёсць прапановы), бо яны не ўсюды праводзяцца і могуць мець розную значнасць (у футболе Кубак можа пачынацца з 1/64 фінала, дзе гуляюць аматары абласнога ўзроўню — не думаю што яны маюць значнасць). Па юнацкіх/моладзевых чэмпіянатах, думаю, пераможцаў дастаткова (звычайна нават прызёры атрымоўваюць МСМК і таму будуць мець значнасць), у англійскай і рускай вікіпедыях пра моладзь увогуле нічога няма. «дастаткова звання МС, бо гэта азначае, што чалавек займаў прызавыя месцы на розных спаборніцтвах прынамсі нацыянальнага ўзроўня» — ну вось калі займаў прызавыя месцы, то і будзе за гэта мець значнасць. А ўвогуле званне МС звычайна даецца не за месцы, а за выкананне нарматываў, якія выстаўлены ў кожным відзе спорту свае; звычайная сітуацыя калі ў адным відзе спорту процьма МС, якія не маюць ніякіх значных дасягненняў, а ў другім палова нацыянальнай зборнай — простыя КМС. Можна крытэрый МС дадаць для асобных відаў.--Artsiom91 (размовы) 13:04, 7 студзеня 2017 (+03)
- Наконт снукера згодзен. Наконт тэніса, думаю, пад значнасць павінны трапляць удзельнікі асноўных стадый усіх турніраў ATP, а не толькі Вялікіх шлемаў. --Kalinowski (размовы) 11:22, 7 студзеня 2017 (+03)
Нехта без абмеркавання выкрасліў прызёраў нацыянальных спаборніцтваў... --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:48, 13 студзеня 2017 (+03)
- Нехта без абмеркавання наствараў артыкулаў пра выхаванцаў ДЮСШ, давайце канстуктыўней... --JerzyKundrat (размовы) 17:15, 13 студзеня 2017 (+03)
- Шаноўны калега Чаховіч Уладзіслаў, прапаноўваючы прызнаваць значнасць усіх чэмпіёнаў усіх краін свету, я меў на мыслі наступнае: калі ў пэўнай краіне той ці іншы від спорту развіваецца слаба і абмяжоўваецца аматарскім узроўнем, то дастаткова будзе артыкула толькі пра чэмпіёна краіны, а вось прызёраў можна прызнаць і нязначнымі для энцыклапедыі. Для спартсменаў, якія паказалі значныя дасягенні дастаткова і іншых крытэрыяў. Для беларускіх спартсменаў ніжні парог часта можа быць звязаны з атрыманнем звання "майстар спорту". --JerzyKundrat (размовы) 19:33, 13 студзеня 2017 (+03)
Можа мае сэнс па аналогіі з футболам дадаць у «Дадатковыя крытэрыі па відах спорту» яшчэ і хакей з шайбай, прымаючы пад увагу распаўсюджанасць гэтага віда спорту ў Беларусі і адпаведна вялікую колькасць патэнцыяльных артыкулаў пра хакеістаў--Віт; размовы 10:54, 27 студзеня 2017 (+03)
- Мае сэнс для ўсемагчымых відаў спорту дадаць крытэрыяў, іншая справа — знайсці таго, хто гэта зробіць. Ніхто не замінае жадаючым дапісаць у праект свае пункты. Пакуль варта прыняць хоць якія крытэрыі, іх не праблема будзе дапоўніць пасля.--Artsiom91 (размовы) 11:09, 27 студзеня 2017 (+03)
Чаму ў шахматах толькі артыкулы пра гросмайстраў маюць значнасць? Тут жа таксама ёсць званні МС і МСМК.--Hanylka (размовы) 18:45, 28 студзеня 2017 (+03)
- Калега Hanylka, да 1 лютага ПРАЎЦЕ СМЕЛА. А пакуль што па МСМК (у шахматах ёсць міжнародныя майстры?) здаецца ёсць згода, а наконт МС неадназначна (гэта з маіх дадатковых прапаноў трапіла і курсівам выдзелена). --JerzyKundrat (размовы) 19:03, 28 студзеня 2017 (+03)
- JerzyKundrat, па Адзінай спартыўнай класіфікацыі РБ, якую вышэй скідвалі, у Беларусі ёсць МСМК па шахматах.--Hanylka (размовы) 19:13, 28 студзеня 2017 (+03)
- Гэта файна, а яшчэ я меў на ўвазе міжнарожных майстроў па класіфікацыі FIDE. --JerzyKundrat (размовы) 19:24, 28 студзеня 2017 (+03)
- JerzyKundrat, па Адзінай спартыўнай класіфікацыі РБ, якую вышэй скідвалі, у Беларусі ёсць МСМК па шахматах.--Hanylka (размовы) 19:13, 28 студзеня 2017 (+03)
Галасаванне[правіць зыходнік]
Вынік[правіць зыходнік]
Вынік галасавання паводле пытанняў:
- Ці лічыце Вы неабходным мець зацверджаныя крытэрыі значнасці спартсменаў і карыстацца імі для выдалення нязначных і захавання значных артыкулаў? (так/не, можна з каментарыямі) — 7 галасоў "за", ніводнага "супраць". Супольнасць вырашыла мэтазгодным мець крытэрыі.
- Ці падтрымліваеце Вы прыняцце праекту Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці спартсменаў/Праект у якасці правілаў? (так/не, можна з каментарыямі/заўвагамі кшталту «акрамя пункта 3») — 4 галасы "за", 4 галасы "супраць". Пры гэтым два галасы "за" пададзены з абмежаваннямі. Як вынік — праект не прымаецца ў якасці адзінага неабходнага для выканання правіла.
- У выпадку, калі крытэрыі будуць прынятыя, якім чынам варта праводзіць працэдуру выдалення артыкулаў? (адказ з апісаннем працэдуры, у параўненні з існуючай практыкай) — 3 меркавання наконт таго, што трэба працягваць выстаўленне на старонку "да выдалення" (але ўжо з аргументацыяй), 2 меркавання, што можна ў відавочных выпадках выдаліць адразу. Як вынік, вырашаем, што варта працягваць выстаўленне на старонку "да выдалення", хуткае выдаленне, як і раней, магчыма толькі пры відавочным вандалізме, машынным перакладзе і інш.
- У выпадку, калі крытэрыі будуць прынятыя, якім чынам варта праводзіць працэдуру дапаўнення/змянення існуючых крытэрыяў? (адказ з апісаннем працэдуры) — вырашана выстаўляць прапановы на старонку размоў, зацвяржаць змяненні галасаваннямі.
Падагульняючы: Супольнасць прызнала, што варта мець правілы, але праект пакуль сыры. Ён застаецца на дапрацоўку, і ў далейшым можа быць выстаўлены наноў. Пытанні 1, 3 і 4 лічацца вырашаннымі і болей уздымацца не будуць.--Artsiom91 (размовы) 00:25, 22 лютага 2017 (+03)