Размовы пра Вікіпедыю:Крытэрыі значнасці спартсменаў/Праект

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лічу, што для значнасці МСМК гэта ўжо занадта высокая планка, дастаткова звання МС, бо гэта азначае, што чалавек займаў прызавыя месцы на розных спаборніцтвах прынамсі нацыянальнага ўзроўня. «Пераможцы і прызёры дарослых чэмпіянатаў краіны», а першынство краіны, кубак краіны і да т.п. — не? Чэмпіёны свету і кантынентаў сярод моладзі і юнакоў, пераможцы Універсіяды — толькі чэмпіёны, другое месца на ЧС не дае значнасці? Чаму тут адсутнічаюць нацыянальныя спаборніцтвы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:43, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Пра нацыянальныя спаборніцтвы хацеў напісаць, проста забыўся, зараз дадам. Першынство краіны=чэмпіянат, а пра кубкі, думаю, варта напісаць асобна па відах спорту (дадавайце самастойна, калі ёсць прапановы), бо яны не ўсюды праводзяцца і могуць мець розную значнасць (у футболе Кубак можа пачынацца з 1/64 фінала, дзе гуляюць аматары абласнога ўзроўню — не думаю што яны маюць значнасць). Па юнацкіх/моладзевых чэмпіянатах, думаю, пераможцаў дастаткова (звычайна нават прызёры атрымоўваюць МСМК і таму будуць мець значнасць), у англійскай і рускай вікіпедыях пра моладзь увогуле нічога няма. «дастаткова звання МС, бо гэта азначае, што чалавек займаў прызавыя месцы на розных спаборніцтвах прынамсі нацыянальнага ўзроўня» — ну вось калі займаў прызавыя месцы, то і будзе за гэта мець значнасць. А ўвогуле званне МС звычайна даецца не за месцы, а за выкананне нарматываў, якія выстаўлены ў кожным відзе спорту свае; звычайная сітуацыя калі ў адным відзе спорту процьма МС, якія не маюць ніякіх значных дасягненняў, а ў другім палова нацыянальнай зборнай — простыя КМС. Можна крытэрый МС дадаць для асобных відаў.--Artsiom91 (размовы) 13:04, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Пра нацыянальныя спаборніцтвы напісаў жа, «3. Пераможцы і прызёры дарослых чэмпіянатаў краіны». Калі ў асобных відах спорту ёсць спаборніцтвы, якія могуць параўнацца значнасцю з чэмпіянатамі — дапісвайце асобна па відах спорту.--Artsiom91 (размовы) 13:07, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Мастер спорта Республики Беларусь
Занять:
— 1-8-е места в первенстве Европы;
— 1-5-е места в чемпионате Республики Беларусь в одиночном разряде при участии не менее 6 мастеров спорта;
— 1-3-е места в чемпионате Республики Беларусь, спартакиаде Республики Беларусь в парных разрядах при участии восьми мастерских пар;
— 1-е место в клубном чемпионате Республики Беларусь в одном из трех разрядов при участии во всех встречах и одержании не менее 30 % побед;
— 1-2-е места в соревнованиях розыгрыша Кубка Республики Беларусь в одном из трех разрядов при участии во всех встречах и одержании не менее 30 % побед;
— 1-е место в одиночном разряде в первенстве Республики Беларусь среди юниоров и юношей старшего возраста, в молодежных играх, юношеских играх Республики Беларусь при наличии рейтинга 57 и веса 20;
— набрать сумму рейтинга 100, при этом рейтинг должен быть не менее 60 единиц. Учитываются результаты соревнований календаря Белорусской федерации бадминтона.
Як бачым, без дасягненняў МС не атрымаеш. Для многіх відаў спорту не знайсці вынікі спаборніцтваў раней за 2010 год, пра іншыя (бадмінтон, напрыклад - абсалютны трэш!) - увогуле ніякіх звестак у Сеціве няма, таму спартыўнае званне МС - даволі добры, на маю думку, паказчык. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:37, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Гэта паказчыкі для бадмінтона? Ну, можаце дапісаць там дзе па відах спорту: "Бадмінтон — МС РБ", са спасылкай на гэтыя крытэрыі. Я вось, напрыклад, не ведаю дзе знайсці разрады для футбалістаў, хоць хацелася бы ўсім дадаць хоць бы МСМК. А вось дасягненні — бяры не хачу.--Artsiom91 (размовы) 13:57, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Адзіная спартыўная класіфікацыя РБ, калі цікава --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:22, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Наконт снукера згодзен. Наконт тэніса, думаю, пад значнасць павінны трапляць удзельнікі асноўных стадый усіх турніраў ATP, а не толькі Вялікіх шлемаў. --Kalinowski (размовы) 11:22, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Нехта без абмеркавання выкрасліў прызёраў нацыянальных спаборніцтваў... --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:48, 13 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Нехта без абмеркавання наствараў артыкулаў пра выхаванцаў ДЮСШ, давайце канстуктыўней... --JerzyKundrat (размовы) 17:15, 13 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Шаноўны калега Чаховіч Уладзіслаў, прапаноўваючы прызнаваць значнасць усіх чэмпіёнаў усіх краін свету, я меў на мыслі наступнае: калі ў пэўнай краіне той ці іншы від спорту развіваецца слаба і абмяжоўваецца аматарскім узроўнем, то дастаткова будзе артыкула толькі пра чэмпіёна краіны, а вось прызёраў можна прызнаць і нязначнымі для энцыклапедыі. Для спартсменаў, якія паказалі значныя дасягенні дастаткова і іншых крытэрыяў. Для беларускіх спартсменаў ніжні парог часта можа быць звязаны з атрыманнем звання "майстар спорту". --JerzyKundrat (размовы) 19:33, 13 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Можа мае сэнс па аналогіі з футболам дадаць у «Дадатковыя крытэрыі па відах спорту» яшчэ і хакей з шайбай, прымаючы пад увагу распаўсюджанасць гэтага віда спорту ў Беларусі і адпаведна вялікую колькасць патэнцыяльных артыкулаў пра хакеістаў--Віт; размовы 10:54, 27 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Мае сэнс для ўсемагчымых відаў спорту дадаць крытэрыяў, іншая справа — знайсці таго, хто гэта зробіць. Ніхто не замінае жадаючым дапісаць у праект свае пункты. Пакуль варта прыняць хоць якія крытэрыі, іх не праблема будзе дапоўніць пасля.--Artsiom91 (размовы) 11:09, 27 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Чаму ў шахматах толькі артыкулы пра гросмайстраў маюць значнасць? Тут жа таксама ёсць званні МС і МСМК.--Hanylka (размовы) 18:45, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Калега Hanylka, да 1 лютага ПРАЎЦЕ СМЕЛА. А пакуль што па МСМК (у шахматах ёсць міжнародныя майстры?) здаецца ёсць згода, а наконт МС неадназначна (гэта з маіх дадатковых прапаноў трапіла і курсівам выдзелена). --JerzyKundrat (размовы) 19:03, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
JerzyKundrat, па Адзінай спартыўнай класіфікацыі РБ, якую вышэй скідвалі, у Беларусі ёсць МСМК па шахматах.--Hanylka (размовы) 19:13, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Гэта файна, а яшчэ я меў на ўвазе міжнарожных майстроў па класіфікацыі FIDE. --JerzyKundrat (размовы) 19:24, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Галасаванне[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Вынік галасавання паводле пытанняў:

  1. Ці лічыце Вы неабходным мець зацверджаныя крытэрыі значнасці спартсменаў і карыстацца імі для выдалення нязначных і захавання значных артыкулаў? (так/не, можна з каментарыямі) — 7 галасоў "за", ніводнага "супраць". Супольнасць вырашыла мэтазгодным мець крытэрыі.
  2. Ці падтрымліваеце Вы прыняцце праекту Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці спартсменаў/Праект у якасці правілаў? (так/не, можна з каментарыямі/заўвагамі кшталту «акрамя пункта 3») — 4 галасы "за", 4 галасы "супраць". Пры гэтым два галасы "за" пададзены з абмежаваннямі. Як вынік — праект не прымаецца ў якасці адзінага неабходнага для выканання правіла.
  3. У выпадку, калі крытэрыі будуць прынятыя, якім чынам варта праводзіць працэдуру выдалення артыкулаў? (адказ з апісаннем працэдуры, у параўненні з існуючай практыкай) — 3 меркавання наконт таго, што трэба працягваць выстаўленне на старонку "да выдалення" (але ўжо з аргументацыяй), 2 меркавання, што можна ў відавочных выпадках выдаліць адразу. Як вынік, вырашаем, што варта працягваць выстаўленне на старонку "да выдалення", хуткае выдаленне, як і раней, магчыма толькі пры відавочным вандалізме, машынным перакладзе і інш.
  4. У выпадку, калі крытэрыі будуць прынятыя, якім чынам варта праводзіць працэдуру дапаўнення/змянення існуючых крытэрыяў? (адказ з апісаннем працэдуры) — вырашана выстаўляць прапановы на старонку размоў, зацвяржаць змяненні галасаваннямі.

Падагульняючы: Супольнасць прызнала, што варта мець правілы, але праект пакуль сыры. Ён застаецца на дапрацоўку, і ў далейшым можа быць выстаўлены наноў. Пытанні 1, 3 і 4 лічацца вырашаннымі і болей уздымацца не будуць.--Artsiom91 (размовы) 00:25, 22 лютага 2017 (+03)[адказаць]