Валійская Вікіпедыя
Валійская Вікіпедыя вал.: Wicipedia Cymraeg | |
---|---|
URL | cy.wikipedia.org (вал.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | Валійская мова |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | ліпень 2003 |
Колькасць артыкулаў | 280 525 |
Колькасць выяў | 11 367 |
Колькасць старонак | 481 763 |
Колькасць правак | 12 634 510 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 89 920 |
Актыўных удзельнікаў | 117 |
Адміністратараў | 16 |
Глыбіня | 13,5 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валійская Вікіпедыя (вал. Wicipedia Cymraeg) — раздзел Вікіпедыі на валійскай мове. З'яўляецца адзінай анлайн-энцыклапедыяй на валійскай мове.
Валійская Вікіпедыя была адкрыта ў ліпені 2003 года. Развіваючыся з невялікай хуткасцю, 23 чэрвеня 2007 года яна стала 66-й Вікіпедыяй, дасягнула мяжы ў 10 000 артыкулаў. Затым адбыўся досыць хуткі для гэтага падзела рост колькасці артыкулаў, калі з чэрвеня 2007 па лістапад 2008 года іх колькасць павялічылася ўдвая. Гэты факт знайшоў адлюстраванне ў публікацыі ў самым масавым часопісе Уэльса - Golwg, што выдаецца на валійскай мове, і газеце Y Faner Newydd. На 7 кастрычніка 2011 года колькасць артыкулаў складала крыху больш за 34 000.