Тамільская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Тамільская Вікіпедыя
там.: தமிழ் விக்கிப்பீடியா
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL ta.wikipedia.org (там.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова тамільская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы верасень 2003
Колькасць артыкулаў 165 509
Колькасць выяў 8 265
Колькасць старонак 523 394
Колькасць правак 3 953 806
Зарэгістраваных удзельнікаў 232 864
Актыўных удзельнікаў 269
Адміністратараў 32
Глыбіня 35,3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тамільская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на тамільскай мове.

Заснавана ў верасні 2003 году. Другая Вікіпедыя на адной з дравідыйскіх моў, якая здолела перасягнуць рубеж у 10 000 артыкулаў, першай была тэлугская Вікіпедыя. На 12.11.2008 года ўключала ў сябе 15 911 артыкулаў і з'яўлялася 67-й паводле іх колькасці. 25 000-ы артыкул напісаны 6.10.2010 года.

Тамільская Вікіпедыя разглядаецца як важная крыніца інфармацыі на тамільскай мове ў інтэрнэце[1]. Развіццё раздзелу замаруджваецца адсутнасцю камп'ютараў і інтэрнэт-паслуг у сельскіх раёнах штата Таміл Наду і Шры-Ланкі; раздзел развіваецца ў асноўным за кошт тамільскай дыяспары[2].

Зноскі