Французская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL fr.wikipedia.org (фр.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова французская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 615 396
Колькасць выяў 71 743
Колькасць старонак 13 077 069
Колькасць правак 215 109 035
Зарэгістраваных удзельнікаў 4 936 920
Актыўных удзельнікаў 16 727
Адміністратараў 147
Глыбіня 263,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2 чэрвеня 2024 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 615 396 артыкулаў. Зарэгістравана 4 936 920 удзельнікаў, з якіх 16 727 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 147 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 215 109 035

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]