Ётунхейм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ётунхейм (гэта значыць зямля Ётунаў) — у скандынаўскай міфалогіі — адзін з дзевяці міроў, зямля населеная волатамі-ётунамі.

Па легендах быў створаны асамі да ўсходу ад Мідгарду дзеля Бергельміру і яго нашчадкаў. Ад Асгарду Ётунхейм адлучае рака Івінг. Ётунхеймам кіруе кароль Трым. Асноўнае селішча Ётунхейма — Утгард. Таксама згадваюцца размешчаныя там Жалезны лес і Каменныя горы. У Ётунхейме размешчаныя Гастрапнір — хата Менглад і Трымхейм — хата Т'яцы.

Часта наведваўся асамі. У сагах згадваецца неаднаразовыя вандраванні Тора і Локі па Ётунхейму, у тым ліку і ў Утгард.