Ётуны
Ётуны, турсы (па-старанарвежску: jötnar, адз.л. jötunn; þursar, адз.л. þurs) — у скандынаўскай міфалогіі волаты, у найпозняй скандынаўскай традыцыі — тролі.
Этымалогія [правіць]
Слова ётун паходзіць ад корню са значэнне есці і значыць, верагодна, абжора альбо людажэр. Яму роднаснае стараанглійскае слова eoten, якое сустракаецца ў «Беавульфе», а таксама больш позняе англійскае ettin — казачны велікан.
У міфалогіі [правіць]
Ётуны, з аднаго боку — гэта старажытныя волаты, першанаселенцы міру, па часе папярэднія багам і людзям. Да такіх волатаў ставіцца Імір і яго нашчадкі, іністыя волаты, а таксама вялікія мудрацы Бельтарн, дзед Одзіна, Вафтруднір, з якім Одзін змагаўся ў мудрасці, а магчыма, і Мімір, гаспадар мядовай крыніцы, адкуль той жа Одзін чэрпаў мудрасць і з галавой якога заўсёды раіўся. З іншага боку, ётуны — гэта жыхары лядоўні камяністай краіны на паўночнай і ўсходняй ускраінах зямлі (Ётунхейм, Утгард), прадстаўнікі стыхійных дэманічных прыродных сіл, ворагі асаў. Яны ў што бы то ні стала імкнуліся адабраць у апошніх жонак — багінь Фрэйю, Ідунн, і чарадзейныя атрыбуты — молат Тора, маладзільныя яблыкі Ідунн, кальцо Драупнір і г. д. У выніку іністыя волаты былі пераможаныя асамі, узначаленымі Одзінам.
![]() |
Гэта пачатак артыкула па германа-скандынаўскай міфалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

