Ігуменскі шлях

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ігуменскі шлях — мемарыяльная акцыя па ўшанаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Праводзіцца штогод, пачынаючы з 1990 года пад Чэрвенем (былая назва — Ігумен).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 чэрвеня 1941 года, у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, ва ўрочышчы Цагельня войскі НКУС БССР расстралялі палітычных вязняў, якіх гналі з мінскай турмы на Усход, загінула больш за 700 чалавек. Прадстаўнікі савецкай улады не паспявалі адступаць з вязнямі перад наступленнем нямецкіх войскаў і вырашылі расстраляць палітычных зняволеных, а крымінальных — адпусціць. У часы СССР памяць пра ігуменскі расстрэл была забароненая. Сярод расстраляных было шмат прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

У 1990 годзе Беларускі народны фронт «Адраджэньне» арганізаваў першую мэмарыяльную акцыю «Ігуменскі шлях». У апошні час штогадовыя мемарыяльныя мерапрыемствы ладзяць сябры КХП-БНФ.

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўрочышчы Цагельня ў бліжэйшыя выходныя перад 25-м чэрвеня збіраюцца прадстаўнікі грамадскасці, каб ушанаваць памяць палітычных вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы, расстраляных 25 чэрвеня 1941 года — перад нямецкай акупацыяй. На месцы масавага расстрэлу былі ўсталяваныя крыжы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]