1941
З пляцоўкі Вікіпедыя.
[правіць] Падзеі
- 19 чэрвеня: Апошняя перадваенная масавая дэпартацыя з Беларусі асобаў, што падазраваліся ў нелаяльнасці да СССР; 22 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан.
- 22 чэрвеня: Войскі нацысцкай Германіі напалі на СССР, пачалася Вялікая Айчынная вайна.
- 24 чэрвеня: Нямецкія войскі захапілі Гродна.
- 24 чэрвеня: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе
- 24 чэрвеня: Масавыя налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плоешці (Румынія).
- 25 чэрвеня: Кіраўніцтвам СССР прынята рашэнне аб арганізацыі новай базы танкабудавання на Урале і ў Сібіры.
- 28 чэрвеня: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск.
- 10 ліпеня: Масавае забойства палякамі яўрэяў у вёсцы Едвабна (Польшча).
- 14 ліпеня: Пад Оршай упершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінаметаў («Кацюша») пад камандаваннем Флёрава.
- 17 ліпеня: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд».
- 7 жніўня: Віктар Талаліхін ажыццявіў першы ў гісторыі начны таран.
- 9 лістапада: Расстрэл 1,5 тыс. ярэяў у Міры.
- 7 снежня: Японская авіяцыя атакавала Перл-Харбар, ЗША ўступілі ў 2-ю Сусветную вайну.
[правіць] Нарадзіліся
- 5 студзеня: Хаяа Міядзакі, вядомы японскі рэжысёр анімэ
- 15 студзеня: Сяргей Касцян, беларускі палітык
- 21 студзеня: Пласіда Дамінга, іспанскі оперны спявак
- 30 студзеня: Рычард Чэйні, амерыканскі палітык
- 18 сакавіка: Вільсан Піке, амерыканскі спявак
- 14 красавіка: Поля Ракса, польская кінаактрыса
- 5 мая: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік
- 15 мая: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнаўца
- 27 чэрвеня: Кшыштаф Кесьлёўскі, польскі кінарэжысёр
- 20 жніўня: Слабадан Мілошавіч, прэзідэнт Югаславіі
- 23 кастрычніка: Ігар Смірноў, прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
[правіць] Памерлі
- 13 студзеня: Джэймс Джойс, ірландскі літаратар
- 28 лютага: Альфонс XIII, іспанскі кароль
- 26 чэрвеня: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэіскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (нар. 30.12.1904)
- 5 жніўня: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (нар. 14.5.1910)
- 14 жніўня: Максімілян Кольбе, каталіцкі рэлігійны дзеяч (нар. 8.1.1894)
- 3 лістапада: Змітрок Бядуля, беларускі літаратар
- 9 лістапада: Генрых Глябовіч, беларускі каталіцкі святар