Ідал, японская поп-культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Momoiro Clover Z, дзявочая поп-група (ідал-група).
AKB48, дзявочая поп-група (ідал-група).
Саюмі Міцісігэ, лідар групы Morning Musume.
Лога групы °C-ute.

Ідал (яп.: アイドル айдору?, ад англійскага слова «idol») — у японскай поп-культуры маладая медыя-персона (спявак, акцёр, мадэль і г.д.) з мілым і нявінным іміджам, звычайна падлеткавага ўзросту[1][2][3][4]. Ідалы з'яўляюцца асобнай катэгорыяй японскіх артыстаў.

Тэрмін камерцыялізаваны японскімі агенцтвамі па пошуку талентаў, некаторыя з якіх спецыялізуюцца на ідалах. Агенцтва набіраюць дзяцей і падлеткаў, якія міла сябе вядуць, і робяць з іх зорак. Ідалы з'яўляюцца аб'ектам любові фанатычных прыхільнікаў. Існуе таксама меркаванне, што японцы бачаць ідалаў як сёстраў ці звычайных мілых суседскіх дзяўчынак[2][1][3][4][5].

Можна сказаць, што ў японскай папулярнай музыцы спевакі-ідалы ўтвараюць пэўны жанр. Яны выконваюць адмысловы выгляд сентыментальных песень, якія не вымагаюць асаблівага вакальнага майстэрства, але артыст павінен быць мілым і абаяльным. У сваім паўсядзённым жыцці ідалы таксама павінны адпавядаць сваім песням, так каб мець ідэальна чысты публічны імідж і быць прыкладам для маладога пакалення[2][1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'ява паўстала ў пачатку 1970-х гадоў як рэакцыя на бум папулярнасці маладой французскай актрысы Сільві Вартан ў фільме «Cherchez l'idole» («Шукайце ідала»; выйшаў на экраны японскіх кінатэатраў у лістападзе 1964 году і па-японску называўся «Aidoru o Sagase»)[6]. «Ідаламі» сталі называць дзяўчынак-спявачак, у асноўным ад 14 да 16 гадоў, якія толькі пачыналі свой шлях да славы або вельмі маладых новых зорак.

Выбарачны спіс японскіх ідал-груп[правіць | правіць зыходнік]

Гэта выбарачны спіс японскіх ідал-груп (музычных гуртоў), арганізаваны па праектам або агенцтвам па пошуку талентаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Amazon.com: Editorial Review: Islands of Eight Million Smiles: Idol Performance and Symbolic Production in Contemporary Japan (Harvard East Asian Monographs) (англійская мова). Amazon.com, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 13 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 О Японии: Культура - Музыка - Популярная музыка (руская мова). Пасольства Японіі ў Расіі. Праверана 13 красавіка 2014.
  3. 3,0 3,1 Pop 'idol' phenomenon fades into dispersion (англійская мова). The Japan Times Online. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 13 красавіка 2014.
  4. 4,0 4,1 Ellis in Wonderland (англійская мова). kinokopress.com. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 21 красавіка 2014.
  5. «Aidoru» ў слоўніку «Goo» (японская мова). NTT Resonant Inc.. Праверана 13 красавіка 2014.
  6. Hiroshi Aoyagi Islands of Eight Million Smiles: Idol performance and symbolic production in Japan. Harvard University Asia Center, 2005. ISBN 978-0-674-01773-3. Introduction, p. 5 (англійская мова). Harvard University Faculty of Arts and Sciences. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012. Праверана 13 красавіка 2014.
  7. AKB48 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  8. ももいろクローバーZ │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  9. 私立恵比寿中学 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 3 красавіка 2014.
  10. モーニング娘。 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  11. ℃-ute │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  12. Berryz工房 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  13. スマイレージ │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  14. Juice=Juice │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 сакавіка 2014.
  15. Buono! │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  16. Fairies │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE (японская мова). Oricon. Праверана 13 красавіка 2014.
  17. アイドルグループ“9nine”がメジャーデビュー決定! (9nine) ニュース-ORICON STYLE- (японская мова), Oricon (2007-02-15).
  18. 武藤彩未が歌う80年代ソロアイドルの名曲が配信へ ニュース-ORICON STYLE- (японская мова). Oricon (2014-04-13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons