Японія
|
Японія |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
| дзяржаўная мова: | Японская |
| сталіца: | Токіо |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | |
| плошча: | 377,873 км² |
| насельніцтва: | 128.085.000 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 335 жых./км² |
| грашовая адзінка: | Іена |
| часавы пояс: | +9 |
| гімн: | Kimi Ga Yo |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | J |
| дамен у Інтэрнеце: | .jp |
| міжнародны тэлефонны код: | +81 |
| карта | |
ЯПОНІЯ (яп.: 日本, Nihon ці Nippon), астраўная краіна ва Усходняй Азіі на астравах паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяна на ўсходзе ад Кітая і Карэі, КНДР, чацвёртая па памерах астраўная краіна свету (пасля Інданезіі, Мадагаскара і Папуа Новай Гвінеі). У яе склад уваходзяць больш за 3.000 астравоў, найвялікшыя з якіх — Хакайда, Хансю, Сікоку, Кюсю. Высокаразвітая краіна.[1]
|
[правіць] Гісторыя
Першым прэм’ер-міністрам Японіі быў Хірабумі Іта.
[правіць] Прырода
Японія – пераважна горная краіна з перавагай нізкіх і сярэдневышынных гор, у асноўным субмерыдыянальнага прасцирання. 3/4 схілаў маюць крутасць больш за 15° і настолькі моцна раздзеленыя, што выключаныя з гаспадарчага карыстання. У ландшафтах краіны пераважаюць вуглаватыя і завостраныя формы рэльефу, аднак на поўдні в.Хансю і на в.Кюсю рэльеф згладжаны, яшчэ больш плыўныя абрысы маюць прыбярэжныя раёны о.Хакайда. Самыя высокія і найбольш раздзеленыя горы, Японскія Альпы, размешчаныя ў цэнтральнай частцы в.Хансю да захаду ад Токіо. Іх асобныя пікі перавышаюць 3000 м над у.м., а рачныя цясніны ўразаюцца на глыбіню да 2 км.
Рэкі Японіі шматлікія, маюць кароткія, вельмі стромкія падоўжныя профілі і несудоходныя. Самыя буйныя рэкі вельмі паўнаводныя, вада ў іх звычайна чыстая і празрыстая. У складзе цвёрдага сцёку пясчаны матэрыял рэзка пераважае над гліністым і глеістым. Тры самыя доўгія рэкі: Сінана на в.Хансю, працягласцю 368 км, дрэнуе схілы Японскіх Альпаў і ўпадае ў Японскае мора; Ісікары (367 км), цячэ ў заходняй частцы в.Хакайда і таксама ўпадае ў Японскае мора; і Тонэ (322 км) на в.Хансю, цячэ праз раўніну Канто і ўпадае ў Такійскі заліў на ўзбярэжжа Ціхага акіяна.
Раўніны займаюць не больш 15% тэрыторыі Японіі і, як правіла, аблямоўваюць горы. У асноўным гэта невялікія па плошчы, шырынёй ад некалькіх да 150–160 км, прыбярэжныя алювіяльныя нізіны. Шматлікія з іх прымеркаваныя да верхніх частак бухт і заліваў або, як на заходнім узбярэжжы Хансю, прадстаўленыя эстуарнымі дэльтамі, абароненымі палосамі выдмаў. Найбольшую плошчу займаюць раўніны Канто вакол Токіо на ціхаакіянскім узбярэжжы Хансю (12950 кв. км); Ісікары на захадзе Хакайда (2100 кв. км); Этыго на заходнім узбярэжжы паўночнага Хансю ў вусці р.Сінана (1800 кв. км); Нобі вакол Нагоя на ціхаакіянскім узбярэжжы Хансю (1800 кв. км); Кітакамі на поўнач ад Сэндай на ціхаакіянскім узбярэжжы паўночнага Хансю (1200 кв. км); Сетсю вакол Асакі ля ўсходняга ўскрайку Унутранага Японскага мора (1240 кв. км); Цукюсі вакол Курумэ на паўночным захадзе Кюсю (1190 кв. км).
Іншыя ўчасткі раўнін прымеркаваныя да выцягнутых вузкіх міжгорных катлавін ва ўнутраных раёнах краіны, напрыклад на поўначы в.Хансю, і вакол азёрных западзін у цэнтральнай частцы таго ж вострава, сярод якіх асабліва вылучаецца тэктанічная западзіна воз. Біва, самага буйнага прэснага возера Японіі. Невялікія нізіны сустракаюцца таксама ва ўнутраных раёнах Хакайда і Кюсю.
Клімат Японіі вільготны, марскі.
Лясы займаюць каля 60% тэрыторыі.
[правіць] Гл. таксама
- Code Geass
- Манга
- Харукі Муракамі
- Сакэ
- Kimi Ga Yo
- Горад Сапара
- Акіхіта
- Хаккэндэн
- Вулкан Асама
- Аповесць пра Гэндзі
- Мацуа Басё
- Мурасакі Сікібу
- Міямота Мусасі
- Фудзівара-кьё
- Кукай
Зноскі
[правіць] Спасылкі
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Японія
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |