Ілья Андрэевіч Маскаленчык
Поўнае імя | Ілья Андрэевіч Маскаленчык | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 мая 2003[1] (20 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 180 см[2] | ||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Цюмень | ||||||||||||||||||
Нумар | 45 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Ілья Маскаленчык (нар. 4 мая 2003) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Цюмень» (у арэндзе з санкт-пецярбургскага «Зеніта») і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у «Мінску», дзе гуляў на пазіцыі нападніка. У 2018 годзе перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама», дзе з цягам часу перайшоў на пазіцыю левага абаронцы. З лета 2020 года пачаў выступаць за дубль.
У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб, гуляў за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Дынама»[3]. 29 ліпеня 2021 года дэбютаваў за «Дынама» ў адказным матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый УЕФА супраць пльзенскай «Вікторыі» (1:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 2 жніўня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з гродзенскім «Нёманам» (1:3). У далейшым замацаваўся ў аснове брэсцкай каманды, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе.
У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[4]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкай камандай, а ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам-2» да канца сезона 2024/25[5]. У сезоне 2022/23 замацаваўся ў складзе, а ў 2023 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды «Зеніта», дзе заставаўся на лаўцы запасных.
У снежні 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Цюмень»[6].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | Дынама | 13 | 0 | |
2021 (1) | дубль | Рух | ? | ? | |
2021 (2) | Д1 | Дынама | 12 | 0 | |
2021/22 (2) | Д3 | Зеніт-2 | 6 | 0 | |
2022/23 | Д3 | Зеніт-2 | 25 | 1 | |
2023/24 (1) | Д3 | Зеніт-2 | 14 | 0 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ https://int.soccerway.com/players/-/641295/
- ↑ а б https://www.teams.by/-/player-228350/
- ↑ Футбол. Защитник "Руха" Илья Москаленчик на правах аренды перешел в брестское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2021. Праверана 26 снежня 2021.
- ↑ Москаленчик и Папарига пополнили состав «РУХА»! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (31 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Илья Москаленчик перешел в "Зенит-2" (руск.). football.by (13 сакавіка 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ "Тюмень" объявила об аренде у "Зенита-2" белоруса Москаленчика (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 27 лютага 2024.