Імшанкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Імшанкі
Імшанкі
Навуковая класіфікацыя
Надцарства:

Эўкарыёты

Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Раздзел:

Двухбакова-сіметрычныя

Падраздзел:

Першаснаротыя

Клас:

Імшанкі

Навуковая назва

Bryozoa

ITIS   155470
NCBI   10205

Імша́нкі (Bryozoa, Ectoprocta) — клас беспазваночных жывёл.

Выдзяляюцца 4 атрады, каля 20 тыс. відаў, з іх сучасных каля 4 тыс. Пашыраны ўсюды, існуюць марскія і прэснаводныя формы. Жывуць пераважна прымацаванымі манаморфнымі (прэснаводныя) ці паліморфнымі (марскія) калоніямі. Нагадваюць мох, водарасці або студзяністыя цяжы.

Даўжыня калоній да 20 см, складаюцца з мікраскапічных асобін (заоідаў), заключаных у вапнавую, хіцінавую або студзяністую ячэйку (цыстыд). Сістэмы органаў спрошчаныя. Гермафрадыты. Жывяцца мікраарганізмамі і арганічнымі часцінкамі.

Садзейнічаюць ачышчэнню вадаёмаў як фільтратары, але імі абрастаюць і засмечваюцца гідратэхнічныя збудаванні.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах