Адрозніваліся ад іншых насарогаў буйнымі памерамі. Даўжыня да 7 метраў, вышыня да 5 метраў. Тулава кароткае, шыя доўгая, галава невялікая, ногі высокія, прамыя (калонападобныя), трохпальцыя, з моцна развітым сярэднім пальцам. На канцы хмызы 2 пары невялікіх верхніх і ніжніх біўняў (павялічаных разцоў). Карэнныя зубы прымітыўнай будовы. Карміліся лісцем і галінкамі кустоў і дрэў.