Інсаляцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Інсаляцыя, апраменьванне зямной паверхні сонечнай радыяцыяй. Улічвацца можа як прамая, так і сумарная радыяцыя. Велічыня інсаляцыі залежыць ад воблачнасці, нахіла сонечных праменяў, празрыстасці атмасферы і г. д. і можа значна мяняцца як напрацягу сутак, так і па сезонах. Інсаляцыя з’яўляецца адным з галоўных чыннікаў, якія фарміруюць клімат.