Інтрузія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Чортава вежа» (штат Ваёмінг, ЗША), інтрузія (нек), захаваная пасля эрозіі мякчэйшых парод, якія атачалі яе.

Інтрузія (інтрузіў, інтрузіўны масіў) — геалагічнае цела, складзенае магматычнымі горнымі пародамі, што закрышталізаваліся ў глыбіні зямной кары.

Пры класіфікацыі інтрузій выкарыстоўваюцца таксама такія прыкметы, як форма і памер целаў. Па глыбіні фарміравання вылучаюць прыпаверхневыя, сярэднеглыбінныя (гіпабісальныя) (0,5—1,5 км), і глыбінныя, ці абісальныя (больш 1,5 км) інтрузіі.

Глыбінныя інтрузіі складзены паўнакрышталічнымі магматычнымі пародамі, у той час як малаглыбінныя часта маюць парфіравыя і афіравыя структуры. Інтрузіі складаюць значныя часткі зямной кары, як акіянічнай, так і кантынентальнай.

Шаблон:Інтрузіўныя целы