Інтэлігенцыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тэрмін інтэлігенцыя выкарыстоўваецца ў функцыянальным і сацыяльным значэннях.
- У функцыянальным (першапачатковым) сэнсе слова выкарыстоўвалася ў лацінскай мове, паказваючы на шырокі спектр разумовай дзейнасці.
- У сацыяльным значэнні слова стала выкарыстоўвацца з сярэдзіны або другой паловы XIX стагоддзя ў дачыненні да грамадскай групы людзей, якая валодае крытычным спосабам мыслення, высокай ступенню рэфлексіі, здольнасцю да сістэматызацыі ведаў і досведу.
У мностве слоўнікаў фармулюецца як пласт «людзей, прафесійна занятых разумовай працай[1]».
Зноскі
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.257.
