Іосіф Віктаравіч Залуцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Віктаравіч Залуцкі
Дата нараджэння 5 верасня 1950(1950-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2018(2018-06-13) (67 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці анколаг, навуковец
Навуковая сфера анкалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Іосіф Віктаравіч Залуцкі (5 верасня 1950 — 13 чэрвеня 2018) — беларускі вучоны-медык, анколаг. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2000). Дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі з 2010 года, а да таго — у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, куды прыйшоў пасля заканчэння ВНУ ў 1978 годзе і дзе прайшоў шлях да дырэктара (2000—2009). У 2001—2009 гг. галоўны пазаштатны анколаг Міністэрства аховы здароўя РБ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Мумішкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі.

Скончыў з адзнакай Мінскі медыцынскі інстытут (1978). З таго ж года працаваў у беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, дзе прайшоў шлях да дырэктара (2000—2009). У 1999—2007 гадах таксама загадчык кафедры анкалогіі БелМАПА. З 2010 года дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, у тым жа годзе з’яўляўся намеснікам акадэміка-сакратара Аддзялення медыцынскіх навук апошняй.

Памёр 13 чэрвеня 2018 года ад анкалагічнага захворвання.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1994 г. — доктарскую. Пад пачаткам І. В. Залуцкага абаронена 4 доктарскія і 15 кандыдацкіх дысертацый. Уваходзіў у рэдакцыйны савет часопіса «Авіякасмічная і экалагічная медыцына».

Аўтар больш за 300 прац, 7 манаграфій, 17 патэнтаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, памятным медалём.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]