Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Беларуская Савецкая
Сацыялістычная Рэспубліка
герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!"
(да 1950 г. - "Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!")

геаграфічнае месцазнаходжанне
Byelorussian SSR map.svg
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Беларуская, руская
сталіца: Мінск
прадстаўнік дзяржавы: Машэраў, Мазураў
кіраўнік дзяржавы: Дземянцей, Шушкевч
плошча: 207.600 км²
насельніцтва: 10,3 млн. чал. 1991
шчыльнасць насельніцтва: 49 жых./км²
грашовая адзінка: рубель СССР
часавы пояс:
гімн: "Мы - беларусы"
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .su
міжнародны тэлефонны код:
карта
Выява:-

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), саюзная рэспубліка СССР, адна з 4 стваральніц Савецкага Саюза ў 1922 (Дагавор аб стварэнні СССР 1922) і адна з трох яго ліквідатараў у 1991 (Віскулёўскія пагадненні, 1991).

Створана на аснове г.зв. Заходняй вобласці 1 студзеня 1919 як Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі. Старшынём першага Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў З. Жылуновіч (Цiшка Гартны). 5 студзеня 1919 сталiцай БССР стаў Мінск. Але неўзабаве БССР ператворана ў Літоўска-Беларускую рэспубліку, якая была фактычна ліквідавана (1919) ў выніку поспехаў польскага войска ў час савецка-польскай вайны. Пасля вызвалення часткі тэрыторыі з-пад польскай акупацыi, зноў была абвешчана БССР. Гэта падзея адбылася 31 ліпеня 1920 i увайшла у гiсторыю як другое абвяшчэнне БССР.

БССР у складзе СССР з 1922, як адна з рэспублік-фармальных заснавальніц.

Тэрыторыя і насельніцтва БССР
1921: 52,4 тыс. км² - 1,544 млн. ч.
1924: 110,6 тыс. км² - 4,2 млн. ч.
1926: 126,3 тыс. км² - 4,9 млн. ч.
1939: 223 тыс. км² - 10,2 млн. ч.
1959: 207,6 тыс. км² - 8,06 млн. ч.
1991: 207,6 тыс. км² - 10,3 млн. ч.

Пасля Рыжскага дагавору этнічна беларускія землі былі падзеленыя на тры часткі — заходнюю ў складзе Польшчы, усходнюю ў складзе Савецкай Расіі (перададзены у склад РСФСР яшчэ ў снежні 1919 г.), і частку былой Мінскай губерні ў складзе ўласна БССР (6 паветаў — Бабруйскі, Барысаўскі, Iгуменскі, Мазырскі, часткова Мінскі і Слуцкі).

Пасля 12-га з'езду ВКП(б) (1923) у БССР была разгорнута дзяржаўная палітыка беларусізацыі, якая, аднак, праз пэўны час была затарможана, а потым і згорнута (пасля 19291930). Рэспубліка моцна пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій, калектывізацыі (гл.таксама: нацдэмы).

У 1920-я гг. тэрыторыя БССР два разы (1924, 1926) узбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх земляў. У снежні 1923 палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б аб далучэнні да БССР "роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах" тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні. Аднак хутка спецыяльная камісія ЦВК СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве і ў сакавіку 1924 яно было прынята ЦВК СССР. Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з'езд саветаў БССР. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 км², а насельніцтва - да 4,2 млн. чалавек. 70,4% насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы заставаліся па-за межамі БССР. Пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы ў 1926 і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які 8 верасня 1926 прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК ВКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я.Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК ВКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. 4 снежня 1926 на аб'яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК ВКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 км², а насельніцтва - на 649 тыс. чалавек.

У 1939 да рэспублікі далучана Заходняя Беларусь. Праз 19 дзён, 10 кастрычніка 1939 Вільня і прылеглыя землі, далучаныя разам з Заходняй Беларуссю, перадаюцца Літоўскай Рэспублікі.

У 1941-1944 рэспубліка знаходзіцца пад нямецкай акупацыяй. На тэрыторыі рэспублікі быў разгорнуты партызанскі рух. Важным палітычным фактарам стала "вайсрутэнізацыя", якую праводзілі германскія акупацыйныя ўлады на тэрыторыі генеральнай акругі "Беларусь". У 1943-44 вызвалена савецкімі войскамі.

Разам з Украінскай ССР - адна з дзвюх рэспублік СССР, якія падпісалі Статут ААН у якасці дзяржаў-першапачатковых членаў.

27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет абвясціў незалежнасць рэспублікі. З 19 верасня 1991 - Рэспубліка Беларусь.