Ісідар Рыгоравіч Блох
Ісідар Рыгоравіч Блох | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1958 (69 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | тарфяная прамысловасць |
Месца працы | |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ісідар Рыгоравіч Блох (30 верасня 1888, г. Варшава — 10 сакавіка 1958) — беларускі вучоны ў галіне тарфяной прамысловасці. Член-карэспандэнт АН БССР і прафесар з 1940[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1916 годзе[1]. У 1931-58 прафесар, загадчык кафедры тарфяной механікі Маскоўскага тарфянога інстытута , адначасова ў 1932-41 загадчык кафедры Беларускага тарфянога інстытута, затым БПІ. У 1944-55 навуковы супрацоўнік Інстытута торфу АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя даследаванні прысвечаны тэорыі, канструяванню і разліку тарфяных машын. Распрацаваныя ім гідраэлеватарная ўстаноўка, паліровачная машына, дыскавыя пілы для раздзелкі пнёў, лінна-істужачны транспарцёр, пнеўмасцілачная машына, машына для ўборкі кускавога торфу ўкаранёны ў вытворчасць[1][2].
Навуковыя работы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 30 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі[2]:
- Некоторые вопросы теории и расчета устройств, использующих цепь в качестве тягового органа. Мн., 1939.
- Определение удельного давления колёсных машин. — Торфяная промышленность, 1946, № 4
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалямі[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Торфяная промышленность. 1958. № 2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Член-карэспандэнт БЛОХ Ісідар Рыгоравіч (руск.)
- Ісідар Рыгоравіч Блох у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 10 сакавіка
- Памерлі ў 1958 годзе
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі БНТУ
- Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі МДТУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя Беларусі