1958
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Падзеі [правіць]
- 20 студзеня: У Лондане з'явіўся першы паліцэйскі з радарам для вызначэння парушальнікаў хуткасці на дарогах.
- Пачала дзейнічаць Васілевіцкая ДРЭС у Шацілках (зараз г. Светлагорск).
- 8 чэрвеня - 29 чэрвеня: VI чэмпіянат света па футболе ў Швецыі. Упершыню кваліфікацыю праходзіла зборная каманда СССР, а ў фінальным турніры ўдзельнічалі ўсе зборныя каманды Вялікабрытаніі. У фінальнай гульне паміж зборнымі Бразіліі і Швецыі перамогу атрымала каманда Бразіліі з лікам 5:2.
- 29 ліпеня: Створана НАСА.
Нарадзіліся [правіць]
- 3 студзеня: Багдан Андрусішын (Данчык), беларускі спявак і журналіст
- 5 студзеня: Міхась Турыянскі, беларускі краязнавец
- 26 мая: Віктар Шэйман, беларускі дзяржаўны дзеяч
- 26 чэрвеня: Таццяна Мушынская, беларуская паэтэса, празаік, тэатральны крытык, журналістка, лібрэтыст
- 30 ліпеня: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык
- 30 ліпеня: Кейт Буш, англійская спявачка
- 21 кастрычніка: Андрэй Канстанцінавіч Гейм, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Памерлі [правіць]
- 29 мая: Хуан Рамон Хіменес, іспанскі пісьменнік
- 29 чэрвеня: Фабіян Ярэміч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- 14 жніўня: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935)
- 27 жніўня: Эрнест Арланда Лоўрэнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы