Абалоннікі
| Абалоннікі | ||||||||||||||
Асцыдыі Clavelina moluccensis
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: |
Абалоннікі |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Абалоннікі, або лічынкавахордавыя (Tunicata, або Urochordata) - падтып хордавых жывёл. Яны распаўсюджаны па ўсім свеце і засяляюць марское дно. Большасць відаў не здольныя да актыўнага перамяшчэння.
Цела мешкападобнай формы, акружана абалонкай з туніцыну, матэрыялу, падобнага да цэлюлозы. Падобна іншым хордавым жывёлам, абалоннікі маюць хорду ў перыяд ранняга эмбрыянальнага развіцця. Таксама абалоннікі не маюць метанефрыдыевых органаў.
Характэрнай асаблівасцю абалоннікаў з'яўляецца рэгулярная змена кірунку кровазвароту. Абалоннікі пачынаюць жыццё з рухомых лічынкавых стадый, пазней развіваюцца ў бочкападобную нерухомую форму.
Большасць абалоннікаў фільтруюць мікраскапічную ежу з вады, што яны робяць пры дапамозе дзвюх адтулін (сіфонаў), адна для ўсмоктвання вады і планктону, іншая для яе вылучэння. Аднак сярод абалоннікаў ёсць і драпежнікі, такія як Megalodicopia hians.
[правіць] Класіфікацыя
- Апендыкулярыі (Appendiculariae)
- Асцыдыі (Ascidiae)
- Пелагічныя абалоннікі (Thaliacea)
- Бачоначнікі (Doliolida)
- Пірасомы (Pyrosomida)
- Сальпы (Salpida)
- Sorberacea
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |