Асцыдыі
| Асцыдыі | ||||||||||||||
Clavelina moluccensis
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: |
Асцыдыі |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Асцыдыі (Ascidiacea) — клас хордовых жывёл падтыпу абалоннікаў.
Мешкападобнае цела асцыдый ніжнім канцом прымацавана да дна, на верхнім канцы нясе две адтуліны — ротавую і клаакальную. Цела ўкрыта тунікай — тоўстай абалонкай, якая выдзяляецца скурным эпітэліем і ўтрымоўвае жывёльную клятчатку (туніцын). Глотка адчыняецца жабернымі шчылінамі ў каляжаберныя поласці, злучаныя з клаакай.
Каля 2000 відаў. Шырока распаўсюджаны ў морах усяго зямнога шара. Жывяцца адфільтраванымі дробнымі арганізмамі і дэтрытам.
Гермафрадыты. Нараўне з палавым размнажэннем ім уласціва пачкаванне, што нярэдка прыводзіць да ўтварэння калоній.
Адрозніваюць простыя, або адзінкавыя, асцыдыі (монасцыдыі) і складаныя, або каланіяльныя, асцыдыі (сінасцыдыі). У развіцці асцыдый маецца стадыя свабоднаплаваючай хвастатай лічынкі, якая мае хорду, што адсутнічае ў дарослых асцыдый. Гэтыя асаблівасці будовы лічынкі далі магчымасць А. А. Кавалеўскаму (1865) устанавіць прыналежнасць асцыдый да хордовых.