Ава (М’янма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Ава
1364 — 1555

Сталіца

Ава (на бірманскай — Інва) — дзяржава ў верхняй М’янме ў XIV—XVIII стагоддзях, якая склалася вакол горада Ава (заснаваны ў 1364) з прычыны распаду Паганскай дзяржавы пасля нашэсця манголаў (XIII — пачатак XIV стагоддзяў). Фармальна лічылася васалам Кітая, фактычна была незалежнай. У Аве існавала ваенна-феадальная сістэма. У сярэдзіне XI—XVI стагоддзяў Ава вяла барацьбу з дзяржавамі Тангу і Пегу, якая скончылася яе уключэннем з 1555 па 1599 гады ў склад дзяржавы, якая часова склалася вакол Таўнгу  (руск.). Пасля распаду гэтага ўтварэння ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў Ава зноў стала незалежнай. XVII стагоддзе быў часам росквіту і тэрытарыяльнага пашырэння Авы. У выніку далучэння да Авы П’і  (руск.) (Промэ) (1608), Таўнгу  (руск.) (1610), Пегу  (руск.) (1612), Танхльін (Сірыям)  (руск.) (1613), Мартабан  (англ.) (1614), Тэнасерым  (руск.) (1615) была створана цэнтралізаваная дзяржава. Сіямскае княства Чыенгма (1615) і Шанскія княствы  (руск.) сталі васаламі Авы. У XVII стагоддзі ў Аву пранікаюць еўрапейцы. У пачатку XVIII стагоддзя ў выніку міжусобіц, бунтаў, а таксама паўстанняў заваяваных Авой народаў дзяржава пачала распадацца. Пасля захопу сталіцы монамі ў 1752 дзяржава Ава перастала існаваць. Аднак назва Ава захавалася да канца XIX стагоддзя, звычайна яна ўмоўна азначала ўсю М’янму, ці ж толькі Верхнюю М’янму.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Советская историческая энциклопедия, Москва, 1961