Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года
| Катастрофа рэйса B4-213 | |
| Агульныя звесткі | |
|---|---|
| Дата |
20 красавіка 2012 года |
| Час |
каля 18:40 (UTC+5) |
| Характар |
Крушэнне пры пасадцы |
| Месца | |
| Каардынаты |
|
| Загінулыя |
138 |
| Паветранае судна | |
| Мадэль |
Boeing 737-236 |
| Авіякампанія | |
| Пункт вылету | |
| Пункт прызначэння | |
| Рэйс |
B4-213 |
| Бартавы нумар |
AP-BKC |
| Дата выпуску |
1984 (27,5 гадоў) |
| Пасажыры |
121 |
| Экіпаж |
6 |
| Загінулыя |
127 |
| Параненыя |
0 |
| Выжылых |
0 |
| Дата выпуску |
1984 (27,5 гадоў) |
Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года — цяжкае авіяцыйнае здарэнне (авіякатастрофа) з пасажырскім самалётам Boeing 737-236 (бартавы нумар AP-BKC) авіякампаніі Bhoja Air, які здзяйсняў рэйс B4-213 Карачы—Ісламабад.
20 красавіка каля 18:40 мясцовага часу (UTC+5) пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Ісламабада «Беназір Бхута», каля горада Равалпіндзі, самалёт сутыкнуўся з будынкамі, разбурыўся і згарэў.
На борце знаходзіўся 121 пасажыр[1] і 6 членаў экіпажа[2]. Усе яны загінулі[3]. Таксама загінулі жыхары дома, на які зваліўся самалёт — 11 чалавек. Агульная колькасць ахвяр склала 138 чалавек[4].
Змест |
Даныя аб самалёце [правіць]
Самалёт Boeing 737-236 з бартавым нумарам AP-BKC (завадскі нумар 23167) быў выраблены ў 1984 годзе[5]. Да 1999 года эксплуатаваўся ў British Airways, затым — у Comair. Пасля гэтага ён быў прададзены ў кампанію Shahin, у якой яго напачатку 2012 года набыла Bhoja Air.
Акалічнасці катастрофы [правіць]
Самалёт выконваў рэгулярны ўнутраны рэйс B4-213 з аэрапорта «Джына», Карачы, у аэрапорт «Беназір Бхута», Ісламабад. Вылет адбыўся ў 17:00 мясцовага часу (UTC+5) прыбыццё чакалася ў 18:50. Заходзячы на пасадку, каля 18:40 самалёт урэзаўся ў зямлю на адлегласці 5 км ад УПП. Сутыкненне адбылося на тэрыторыі прыгараднай вёскі.
Пасажыры і экіпаж [правіць]
На борце знаходзіўся 121 пасажыр, у тым ліку 11 дзяцей.
| Нацыянальнасць | Загінула | Усяго | |
|---|---|---|---|
| Пасажыры | Экіпаж | ||
| 120 | 6 | 126 | |
| 1 | 0 | 1 | |
| Усяго | 121 | 6 | 127 |
Расследаванне [правіць]
Расследаванне прычын катастрофы вядзецца.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ B4-213 KHI-ISB 20-04-2012. Спіс пасажыраў. Сайт авіякампаніі Bhoja Air. (англ.)
- ↑ 48 women, six children, five infants among dead (англ.) . The News International (21.04.2012). Праверана 21 красавіка 2012.
- ↑ Блізка ад Ісламабада разбіўся пасажырскі самалёт. BBC (20/04/2012). Праверана 21 красавіка 2012.
- ↑ У авіякатастрофе загінулі 138 чалавек
- ↑ ASN Aircraft accident Boeing 737-236 AP-BKC Islamabad (англ.) . Aviation Safety Network. Праверана 21 красавіка 2012.
Спасылкі [правіць]
- B4-213 KHI-ISB 20-04-2012. Спіс пасажыраў (англ.)