Цела даўжынёй 7—9 мм, плоскае. Галава чорная, сцябліністая, каля асновы з глыбокай перацяжкай. Пярэдняспінка круглая, вузейшая за надкрылы, чырвоная. Надкрылы з падоўжнымі рабрынкамі, на канцы расшыраныя, ярка-чырвоныя. Лічынкі рухомыя, з доўгім (да 30 мм) тонкім целам.