Агонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Агонія (стар.-грэч.: Ἀγωνία - барацьба) - апошні этап памірання, які звязаны з актывізацыяй кампенсаторных механізмаў, накіраваных на барацьбу са згасаннем жыццёвых сіл арганізма.

Клініка агоніі характарызуецца сімптомамі прыгнёту жыццёва важных функцый арганізма, абумоўленых выражанай гіпаксіяй. Знікае балявая адчувальнасць, назіраецца страта прытомнасці, пашырэнне зрэнкаў, згасання рэакцыі зрэнкаў на святло, знікаюць рагавічны, сухажыльныя і скурныя рэфлексы.