Святло
Святло — электрамагнітнае выпраменьванне, якое выпускае нагрэтае або змешчанае ва ўзбуджаны стан рэчыва, успрымаецца чалавечым вокам. Пад святлом разумеюць не толькі бачнае святло, але і шырокія вобласці спектру, якія прымыкаюць да яго.
У фізіцы святло вывучаецца ў падзеле оптыка, можа разглядацца альбо як электрамагнітная хваля, хуткасць распаўсюджваньня ў вакууме якой сталая, альбо як струмень фатонаў: часцінак, якія валодаюць вызначанай энергіяй і нулявой масай спакою.
Святло — гэта энергія, матэрыя адмысловага віду.
Змест |
Уласцівасці святла [правіць]
Адной з уласцівасцяў святла з'яўляецца яго колер, які вызначаецца даўжынёй хвалі для монахраматычнага выпраменьвання, або сумарным спектрам складанага выпраменьвання.
Святло можа распаўсюджвацца там, дзе гук ужо не існуе (калі глядзець праз празрысты каўпак, з-пад якога выпампавалі паветра, то відаць, як б’ецца малаточак званка пад каўпаком, а гуку не чуваць). Значыць, светлавыя ваганні распаўсюджваюцца ў адмысловым асяроддзі, гэтае асяроддзе Гюйгенс назваў эфірам.
Хуткасць святла ў вакууме с = 299 792 458 м/с
Фізічныя велічыні, звязаныя са святлом: яркасць, асветленасць, светлавы струмень, светлавая аддача.
Бачнае святло — электрамагнітнае выпраменьванне з даўжынямі хваль ≈ 380—760 нм (ад фіялетавага да чырвонага).
Тэрміналогія [правіць]
Гістарычна з'явіўся тэрмін «нябачнае святло» — ультрафіялетавае святло, інфрачырвонае святло, радыёхвалі.
Крыніцы святла [правіць]
У прыкладных навуках важная дакладная характарыстыка крыніцы святла. Асабліва важныя наступныя тыпы крыніц:
- Абсалютна чорнае цела
- Крыніца А
- Крыніца В
- Крыніца С
- Крыніца D65
Паказаныя крыніцы маюць розную каляровую тэмпературу.
Лямпы дзённага святла выпускаюць на розныя светлавыя дыяпазоны, у т. л.:
- Лямпы белага святла (каляровая тэмпература 3500 К),
- Лямпы халоднага белага сьвятла (каляровая тэмпература 4300 К)
Глядзіце таксама [правіць]
- Электрамагнітны спектр
- Кантраст
- Абсалютна чорнае цела
- Час
- Бачнае выпраменьванне
- Ультрафіялетавае выпраменьванне
- Інфрачырвонае выпраменьванне
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святло