Акаш Башыр
Акаш Башыр | |
---|---|
Род дзейнасці | security guard |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1994 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 2015 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Акаш Башыр (22 чэрвеня 1994, г. Рысалпур — 15 сакавіка 2015, г. Лахор, Пакістан) — пакістанскі каталіцкі мучанік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Рысалпуры, у 2009 годзе сям’я пераехала ў Юханабад. Быў студэнтам Тэхнічнага інстытута Дона Боска ў Лахоры.
15 сакавіка 2015 года будучы міністрантам падчас службы першым пабачыў і зразумеў, што ў храм накіроўваецца тэрарыст-смяртонік. Ён кінуўся да яго, ухапіў за пояс шахіда і вытаўкаў з храма. Выбух адбыўся на храмавай тэрыторыі, загінулі радыкальны ісламіст і сам Акаш Башыр. Подзвіг юнака ў разы знізіў колькасць ахвяраў. У той самы дзень была атакавана і пратэстанцкая царква. Разам у двух храмах загінула 17 чалавек[1].
У саборы Святога Сэрца (г. Лахор, Пакістан) 15 сакавіка 2022 года пры ўдзеле біскупаў і святароў падчас урачыстай службы было абвешчана пра пачатак беатыфікацыі юнака-пакутніка, які перагарадзіў сабой уваход у храм тэрарысту-смяротніку.
Зноскі
- ↑ У Пакістане пачалі працэс беатыфікацыі юнака, які закрыў сабой уваход у храм тэрарысту-смяротніку(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2022.