Аксамітнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аксамітнік
Amaranthus tricolor0.jpg
Аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amaranthus L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   20715
NCBI   3564
EOL   37601
GRIN   g:484
IPNI   327362-2

Аксамі́тнік, амарант (Amaranthus) — род пераважна аднагадовых травяністых раслін сямейства аксамітнікавых.

Адрозніваецца каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы, радзіма — трапічная Азія. Найбольш вядомыя віды: аксамітнік сіняваты (народная назва зяльборнік), аксамітнік адкінуты (падбурачнік), аксамітнік жміндападобны.

Вышыня 10—150 см. Лісце чаргаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.

Многія віды — дэкаратыўныя расліны. Растуць таксама як пустазелле.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аксамітнік // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.