Алег Сяргеевіч Пафераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Сяргеевіч Пафераў
Нараджэнне 2 жніўня 1949(1949-08-02) (74 гады)
Адукацыя Горкаўскае зенітна-ракетнае вучылішча СПА,
Ваенная Інжынерная радыётэхнічная акадэмія супрацьпаветранай абароны
Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі
Дзейнасць дыпламат, ваенны
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Алег Сяргеевіч Пафераў (нар. 2 жніўня 1949) — беларускі дзяржаўны, ваенны і дыпламатычны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венесуэле і па сумяшчальніцтве ў Балівіі і Эквадоры. Генерал-лейтэнант[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 жніўня 1949 года ў г. Ленгеры Чымкенцкай вобласці Казахскай ССР. Па нацыянальнасці беларус. У 1969 годзе з адзнакай скончыў Горкаўскае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, а ў 1977 годзе — Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію супрацьпаветранай абароны. У 1999 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1966 па 2006 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь на розных камандных і інжынерных пасадах. З 2001 года па 2006 год з’яўляўся камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі. Пазней звольнены з арміі па ўзросце.

Указамі прэзідэнта Беларусі ад 5 снежня 2007 года №618 і 686 стаў упаўнаважаным па вядзенні перамоў па праекце пагадненняў аб супрацоўніцтве ў інтарэсах стварэння адзінай сістэмы СПА і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы Венесуэлы, а таксама аб знаходжанні на яе тэрыторыі беларускіх вайскоўцаў[2]. Пасля заключэння дагавораў, у перыяд з 2008[3] па 2013[4] гады, з’яўляўся кіраўніком групы беларускіх вайсковых саветнікаў пры Узброеных сілах Венесуэлы.

Адначасова ў 2006—2011 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Далей па 2012 год быў галоўным экспертам па знешнеэканамічных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт».

31 ліпеня таго ж года прызначаны паслом у Венесуэле. 23 студзеня 2013 года акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Эквадоры, а 31 мая — у Балівіі.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» III ступені, ордэнам Пашаны і 20-ю медалямі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]