Венесуэла
| Republica Bolivariana de Venezuela
Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | Іспанская |
| сталіца: | Каракас |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | Уга Чавес Фрыяс |
| плошча: | 912 050 км² |
| насельніцтва: | 25 375 281 2005 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 27 жых./км² |
| грашовая адзінка: | Венесуэльскі балівар (VEB) |
| часавы пояс: | UTC-4:30 |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | .ve |
| міжнародны тэлефонны код: | +58 |
Венесуэла («маленькая Венецыя») — самая паўночная краіна Паўднёвай Амерыкі. Абмываецца Карыбскiм морам i Атлантычным акiянам на поўначы, мяжуе з Гаянай на ўсходзе, з Калумбiяй на захадзе, з Бразiлiяй на поўднi.
Змест |
[правіць] Адмiнiстрацыйны падзел
Венесуэла падзелена на 23 штаты (estados), адну федэральную (сталiчную) акругу (distrito federal) и адно федэральнае ўладанне (dependencia federal) (72 дробныя астравы ў Карыбскiм моры). На мунiцыпальным узроўнi Венесуэла падзяляецца на 335 мунiцыпiй (municipios), а на базавым — на 1,084 паветаў (parroquias).
[правіць] Дзяржаўны лад
Венесуэла — федэратыўная рэспублiка. На чале дзяржавы i ўрада — прэзiдэнт, якi выбiраецца насельніцтвам на шэсць год не больш як на два тэрмiны запар. Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея (Asamblea Nacional), якая складаецца са 165 дэпутатаў, пры гэтым тры месцы замацавана за прадстаўнiкамi карэнных народаў Венесуэлы. Тэрмiн дэпутацкiх паўнамоцтваў — пяць год. Дэпутаты могуць выбiрацца максiмум на тры тэрмiны. Вышэйшы судовы орган — Вярхоўны суд (Tribunal Supremo de Justicia). Яго члены выбiраюцца на адзiн дванаццацiгадовы тэрмiн.
У краiне назiраецца культ Сімона Балівара.
[правіць] Прырода
[правіць] Гісторыя
[правіць] Эканоміка
Венесуэла належыць да найбольш развітых краін Лацінскай Амерыкі. Прамысловасць дае да 35 % ВУП, сельская гаспадарка — 6 %.
[правіць] Нафтавы сектар
Вядучае месца ў гаспадарчым комплексе займае нафтаздабыўная і нафтахімічная прамысловасць (каля 1/3 ВУП, 70 % даходаў бюджэту, звыш 80 % экспарту). Нафтавы сектар краіны працуе ў рамках дзяржаўнай кампаніі Petroleos de Venezuela (PDVSA), якой паміж іншым належыць сетка з 14 000 аўтазаправачных станцый CITGO (ЗША). Асноўныя раёны здабычы нафты — упадзіна возера Маракайба і паўночная частка басейна ракі Арынока. Перапрацоўка нафты ў гарадах Маракайба, Кабімас, Амуай, Пуэрта-ла-Крус, Каракас. Галоўныя парты па экспарце нафты і нафтапрадуктаў — Маракайба, Амуай, Кабімас.
[правіць] Прамысловасць і энергетыка
Здабыўная прамысловасць: нафты 128 млн т, жалезнай руды 17 млн т, каменнага вугалю 4 тыс. т, золата 8,1 т (1997). Здабываюць таксама басіты, нікелевыя, марганцавыя руды, серабро, алмазы і інш.
Металургія: выплаўка сталі, алюмінію. Металургічныя камбінаты ў Сьюдад-Гуаяне, Маракайба.
Машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў, трактароў, сельскагаспадарчых машын, электрычнай апаратуры ў Каракасе і Баркісімета.
Энергетыка: ГЭС Гуры і Макагуа на рэчцы Карані, на долю якіх прыпадае да 1/3 усіх энергетычных магутнасцей краіны. Вытворчасць электраэнергіі 87,4 млн кВт * гадзін (2003).
[правіць] Аграпрамысловы комплекс
Сельская гаспадарка не забяспечвае ўнутраных патрэбнасцей краіны. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 25 % тэрыторыі краіны, асноўны земляробчы раён на поўначы і паўночным захадзе, жывёлагадоўчы — Льянас (цэнтральная Венесуэла). Пануе буйное землеўладанне. Галоўныя культуры: кукуруза, рыс, цукровы трыснёг, сорга, бульба, какава, бананы, памідоры, апельсіны, кава. З тэхнічных культур — бавоўнік і сізаль. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, коз, авечак, птушку.
Да 1970-ых Венесуэла спаборнічала з Калумбіяй па вытворчасці кавы, пазней быў зроблены акцэнт на нафтаздабычу (з чаго ператварылася ў найбольш багатую краіну Паўднёвай Амерыкі) і сёння трымае каля 1 % сусветнага рынку кавы. У апошнія гады адбываецца ўздым вытворчасці какавы (Венесуэла некалі была адным з галоўных вытворцаў, пазней саступіла Заходняй Афрыцы), у краіне вырошчваецца рэдкі сорт какавы, які лічыцца самым смачным і араматным у свеце і прымяняецца для вырабу арыгінальнага шакаладу.
[правіць] Транспарт
Галоўны від транспарту — аўтамабільны. Даўжыня аўтадарог 96 тыс. км, у тым ліку 32 тыс. км з цвёрдым пакрыццём. Галоўныя аўтамагістралі — Каракас — Сьюдад-Балівар, Каракас — мяжа з Калумбіяй. Чыгункі 682 км. Даўжыня нафтаправодаў 6370 км, газаправодаў 4010 км, нафтапрадуктаправодаў 480 км. Развіты паветраны транспарт (375 аэрапортаў і аэрадромаў). Суднаходства па рацэ Арынока і яе прытоках (7 тыс. км). Больш за 100 марскіх і рачных портаў. Галоўны порт краіны для нянафтавых тавараў — Ла-Гуайра (аванпорт Каракаса).
[правіць] Замежны гандаль
Экспарт: нафта і нафтапрадукты, жалезная руда, пракат, золата, баксіты і алюміній, сельскагаспадарчая прадукцыя.
Імпарт: харчовыя тавары, хімікаты, угнаенні, машыны і абсталяванне.
Асноўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, ЕС, Японія.
Венесуэла — адзін з пяці заснавальнікаў нафтавага картэля АПЕК. Са снежня 2005 Венесуэла — член Меркасур.
[правіць] Насельніцтва
Каля 95 % — венесуэльцы, народ, які ўтварыўся ад змяшэння іспанскіх заваёўнікаў і перасяленцаў з мясцовым насельніцтвам — індзейцамі аравакскай, карыбскай і іншых моўных сем’яў, а таксама з неграмі-рабамі, прывезенымі з Афрыкі. У XIX-XX ст. сюды прыехалі мігранты, пераважна з Паўднёвай Еўропы. Індзейцаў — каля 200 тысяч чалавек, пераважна ў малаасвоеных раёнах на поўдні, захадзе і ўсходзе краіны. Расавы склад: метысаў — 67 %, белых — 21 %, чорных — 10 %, індзейцаў — менш за 2 %. Большасць вернікаў — католікі. Звыш 90 % насельніцтва жыве ў гарадах.
[правіць] Навука і асвета
У г. Барынас (штат Барынас) дзейнічае сельскагаспадарчы каледж міжнароднай супольнасці імя С. Балівара.
[правіць] Культура
[правіць] Адносiны з Рэспублiкай Беларусь
Дыпламатычныя адносiны ўсталяваны 4 лютага 1997 года[1]. Кіраўніцтвы Беларусі i Венесуэлы маюць падобныя пазіцыі па асноўных пытаннях сусветнай палiтыкi. Краiны актыўна ўдзельнічаюць у працы ААН, Руху недалучэння. У апошнiя гады актывізавалася эканамiчнае супрацоўнiцтва, а таксама развiццё двухбаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы.
Аснову беларускага экспарту ў 2005 склалі калійныя i азотныя ўгнаенні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння аб’ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і дыверсіфікацыі экспарту: шын, электраабсталявання, дэталей і абсталявання для аўтамабіляў і трактараў, сінтэтычных ніцей. Двухбаковы таваразварот склаў звыш 15 млн. USD.
Развiццю двухбаковых адносiн судзейнiчалi:
- афiцыйны вiзiт прэзiдэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў Беларусь у лiпенi 2006 (падпiсаны Дагавор аб стратэгiчным супрацоўнiцтве, мемарандум аб узаемапаразуменнi ў сферы палiтычных кансультацый памiж МЗС Беларусi i Венесуэлы, дасягнуты пагадненнi ў галiне нафтахiмii, металургii, сельскай гаспадаркi i ў ваенна-тэхнiчнай галiне);
- сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Венесуэлы падчас самiта Руха недалучэння ў Гаване ў вераснi 2006;
- вiзiт афiцыйнай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь на чале з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь Віктарам Шэйманам у Венесуэлу ў вераснi 2006 (падпiсаныя 23 пагадненнi, у тым лiку ў ваенна-тэхнiчнай галiне на агульную суму каля 1 млрд USD).
[правіць] Двухбаковыя адносіны ў 2007
У 2007 краіны працягвалі рэалізоўваць курс на доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. 19-25 сакавіка адбыўся візіт у Венесуэлу Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, сустаршыні беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню В.Шэймана. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Па выніках візіту было падпісана 24 дакументы, з якіх 11 — у нафтагазавай сферы (адносна стварэння сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты, арганізацыі вытворчасці і зборкі вібрацыйных крыніц, правядзення сейсмаразведачных работ і стварэння для гэтага сумеснага прадпрыемства «СейсмаВенБел», газіфікацыі з дапамогай беларускіх спецялістаў венесуэльскіх гарадоў, у т.л. сталіцы штата Барынас).
Падпісана пагадненне аб будаўніцтве пад Каракасам беларускімі будаўнікамі жылога раёна на 5 тыс. кватэр. Абмеркаваны перспектывы будаўніцтва беларусамі гарадоў у Венесуэле, для чаго вырашана распрацаваць 5 генеральных планаў у 2007 і яшчэ 4 генпланаў у 2008—2011. Запланавана будаўніцтва завода будматэрыялаў на базе беларускіх тэхналогій магутнасцю 100 млн цаглін у год. Удакладнены пачатак узвядзення беларускімі спецыялістамі горада і трох аграгарадкоў — у 2007 праводзіўся выбар месцаў іх будаўніцтва.
Разгледжаны ўмовы стварэння сумесных прадпрыемстваў па зборцы аўтамабіляў «МАЗ» і «БелАЗ», трактараў «МТЗ», дарожнай і камунальнай тэхнікі «Амкадор». Венесуэльцам перададзены праекты кантрактаў на пастаўку аўтатрактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Венесуэльскі бок пацвердзіў зацікаўленасць у беларускіх тэхналогіях у галіне сельскай гаспадаркі і харчавання (выраб сухога і згушчанага малака, тушонкі, захоўванне і складзіраванне замарожаных прадуктаў, вытворчасць і захоўванне кармоў для жывёлы), прапанаваў стварыць сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы кавы.
У красавіку Мінск наведала ўрадавая дэлегацыя Венесуэлы.
У маі ў Каракасе адбылося першае пасяджэнне сумеснай камісіі па супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхналогій. Пачалася работа па стварэнню Двухбаковага інвестыцыйнага фонда. Беларусі было прапанавана ў перспектыве ўступіць у Гуманітарны банк міжнароднага развіцця, які ствараецца Венесуэлай, Іранам і Малайзіяй для забеспячэння фінансавай незалежнасці краін-удзельніц ад міжнародных фінансавых арганізацый.
У снежні ў Каракасе прайшла нацыянальная выстаўка Беларусі, на якой ўзоры сваёй прадукцыі выставілі 216 беларускіх прадпрыемстваў. Выстаўка была прыўрочана да афіцыйнага візіту ў Венесуэлу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі. У рамках візіту было падпісана 15 міждзяржаўных пагадненняў і мноства кантрактаў паміж суб’ектамі гаспадарання абедзвюх краін.
Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы прынялі ўдзел у пуску першай чаргі сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты. Плануецца, што яно здабудзе 1 млн тон нафты ўжо ў 2008, а ў перспектыве можа здабываць да 7 млн тон нафты штогод.
Мяркуецца, што Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод і Беларускі аўтамабільны завод на працягу двух-трох год пабудуюць заводы па вырабу сваёй тэхнікі. Адзначалася, што гэта будзе не зборачная вытворчасць (як меркавалася раней), а заводы па максімальнай лакалізацыі вытворчасці, з пастаўкай вырабленай прадукцыі на рынкі краін рэгіёна.
Высокія бакі дамовіліся, што беларускія спецыялісты будуць праектаваць і будаваць офісны квартал, а таксама два жылых мікрараёна на 5-6 тыс. кватэр. Пацверджаны ранейшыя планы ў сферы індустрыяльнага і горадабудаўніцтва.
Былі падпісаны міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай сферы, аб садзеянні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, аб адмене віз у нацыянальных пашпартах. Заключаны пагадненні паміж міністэрствамі фінансаў дзвюх краін, аб культурным супрацоўніцтве, аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, а таксама ў сферы барацьбы са злачыннасцю.
[правіць] Буйныя гарады
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Спасылкi
- Presidencia de la Republica de Venezuela — Сайт Прэзiдэнта Венесуэлы (па-іспанску)
- Gobierno en Linea — Сайт Урада Венесуэлы (па-іспанску)
- Asamblea Nacional — Сайт Нацыянальнай асамблеi Венесуэлы (па-іспанску)
Зноскі
- ↑ Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Венесуэла// Сайт Валерыя Леванеўскага. Дата доступу: 26 траўня 2009

