Аляксандра Іванаўна Вішнявецкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Іванаўна Вішнявецкая
Партрэт Аляксандры Радзівіл
Партрэт Аляксандры Радзівіл
Нараджэнне 1541
Смерць 1574
Род Вішнявецкія
Бацька Іван Міхайлавіч Вішнявецкі
Маці Магдалена Бранкавіч[d]
Муж Ян Шымкавіч[1] і Мікалай Радзівіл

Аляксандра Іванаўна Вішнявецкая (паміж 1535 і 1538  — 1575/1576), у першым шлюбе Шымкавіч, у другім шлюбе Радзівіл — арыстакратка з магнацкага княжацкага роду Вішнявецкіх.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка князя Івана Вішнявецкага і яго другой жонкі Магдалены Бранковіч. Пасля смерці бацькі ў 1543 годзе выхоўвалася пры двары айчыма Аляксандра Чартарыйскага[uk]. У 1555 годзе выйшла замуж за гаспадарскага маршалка і пісара Яна Шымкавіча, які памёр у 1569 годзе.

Партрэт Аляксандры Радзівіл на гравюры, дзе яна памылкова названа дачкой Канстанціна Вішнявецкага  (руск.)

Пасля смерці першага мужа, узяла другі шлюб з Мікалаем Радзівілам, сынам вялікага канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. Памерла беспатомнай у 1575 годзе або ў пачатку 1576 года.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Захаваўся не прыжыццёвы партрэт работы невядомага мастака[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Czamańska, Ilona (2007). Wiśniowieccy: Monografia rodu. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie. p. 45. ISBN 978-83-7177-229-0.
  • Радзівіл Мікалай // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 494. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.
  • Mikalojus Radvila. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.