Аляксандр Іванавіч Восіпаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Восіпаў
Дата нараджэння 25 мая 1930(1930-05-25) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр мініяцюра
Вучоба
Вядомыя працы «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі»,«Партрэт В. І. Леніна»

Аляксандр Іванавіч Восіпаў (25 мая 1930 года ў вёсцы Вязаўка Курылаўскага раёна Саратаўскай вобласці) — гомельскі мастак-мініяцюрыст. Вучыўся ў Саратаўскім мастацкім вучылішчы ў Н. А. Архангельскага. Скончыў Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1959). Настаўнікі па спецыяльнасці: Н. М. Зіноўева, Д. Н. Буторына, Н. А. Праўдзіна і інш. Дыпломная праца — мініяцюра «Адпачынак пасля працоўнага дня». Мастак працуе ў творчай садружнасці з Ганнай Восіпавай, развіваючы ў Беларусі мастацтва мініяцюры (з 1959) [1].

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

(сумесна з Восіпавай Ганнай Сцяпанаўнай выканалі мініяцюры):

  • «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959—1960),
  • «Партрэт В. І. Леніна» (1960);
  • «Іван — удовін сын» (1962—1963),
  • «Адпачынак» (1964),
  • «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965),
  • «50 гадоў БССР» (1967—1968),
  • «Рэчыцкая лірычная» (1969).

Зноскі