Амасалік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муніцыпалітэт Амасалік на адміністрацыйнай карце Грэнландыі

Амасалік (дацк.: Ammassalik Kommune, грэнл.: Ammassalip Kommunia) — паўднёвы з двух муніцыпалітэтаў Усходняй Грэнландыі (Туну). 1 студзеня 2009 года скасаваны, увайшоў у склад камуны Сермерсок.

Маючы плошча 232100 км², дзякуючы ўключанаму ледзяному шчыту, з'яўляўся найбуйнейшым муніцыпалітэтам Грэнландыі. Заходняя мяжа праходзіла па 44° заходняй даўгаты, паўночная — па 62° паўночнай шыраты, усходняя мяжа пралягала па Дацкаму праліву.

Тасілак

Насельніцтва муніцыпалітэта — 3 031 чал. на 1 студзеня 2005 г. Галоўным чынам засяроджана каля сталіцы Тасілака (1 849 чал.), размешчанай на востраве Амасалік (772 км²). Паселішчы ў радыусе 80 км. — Ікатэк (1), Кернертуарсіўт (закінуты), Ісарток (120), Кулусук (310), Куміўт (392), Сермілігак (212), Тынітэкалак (148).

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]