Анатоль Радзівонавіч Рэшацілаў
Анатоль Радзівонавіч Рэшацілаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | сістэмы кіравання |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Анатоль Радзівонавіч Рэ́шацілаў[1] (руск.: Анатолий Родионович Решетилов; нар. 14 кастрычніка 1934) — вучоны ў галіне сістэм кіравання, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1993).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сяле Грыгор’еўка Курганскага раёна Растоўскай вобласці. У 1963 годзе скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут. З 1968 года працуе ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па даследаванні вымушаных ваганняў у нелінейных сістэмах. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць такія галіны, як сучасная элементная база сістэм кіравання, перспектыўныя прылады аналагавай і лічбавай схематэхнікі, мадэляванне і праектаванне сілавых пераўтваральнікаў для кіравання электрычнымі машынамі[2]. Устанавіў новы клас сістэмных характарыстык нелінейных звёнаў сістэм кіравання. Распрацаваў крытэрый устойлівасці вымушаных ваганняў і метад разліку каардынат ваганняў у нелінейных сістэмах адвольнай канфігурацыі[1]. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод публікаванага:
- Системные характеристики нелинейных звеньев и скачки колебаний. — Мн., 1986.
- Электроника и микросхемотехника. Конспект лекций для студентов специальности I-53 01 07 «Информационные технологии и управление в технических системах». — Мн.: БГУИР, 2006.
- ЭУМКД по учебной дисциплине «Схемотехника в системах управления» для студентов специальности 1-53 01 07 «Информационные технологии и управление в технических системах». — 2012.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Решетилов Анатолий Родионович (руск.) // Сайт БДУІР
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэшацілаў Анатоль Радзівонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 41. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Решетилов Анатолий Родионович (руск.) // Сайт БДУІР
- Решетилов Анатолий Родионович // Помощник студента БГУИР Архівавана 26 красавіка 2021. (руск.)
- Решетилов Анатолий Родионович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)