Анафілактычны шок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Анафілактычны шок або анафілаксіяалергічная рэакцыя неадкладнага тыпу, стан рэзка падвышанай адчувальнасці арганізма, які развіваецца пры паўторным увядзенні чужародных бялкоў і сываратак, медыкаментаў, пры ўкусе насякомых. Адно з найбольш небяспечных ускладненняў лекавай алергіі, сканчаецца прыкладна ў 10—20 % выпадкаў смерцю.

Хуткасць ўзнікнення анафілактычнага шоку — ад некалькіх секунд ці хвілін да 2 гадзін ад пачатку кантакту з алергенам. У развіцці анафілактычнай рэакцыі ў хворых з высокай ступенню сенсібілізацыі ні доза, ні спосаб ўвядзення алергена не граюць вырашальнай ролі. Аднак вялікая доза прэпарата павялічвае цяжар і працягласць плыні шоку.

Тэрмін быў уведзены французскім фізіёлагам Шарлем Рышэ, які ў 1913 годзе за даследаванне анафілаксіі атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Неадкладныя станы ў эндакрыналогіі Шаблон:Тыпы алергічных рэакцый