Андрэа Апіяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэа Апіяні
Род дзейнасці мастак, скульптар
Дата нараджэння 23 мая 1754(1754-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1817(1817-11-08)[1][4][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэа Апіяні (італ.: Andrea Appiani; 1754 — 1817) — італьянскі неакласічны мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрэа Апіяні нарадзіўся ў Мілане ў сям’і доктара. Бацька Андрэа спадзяваўся, што сын пойдзе па яго слядах, але той паступіў у прыватную акадэмію мастака Карла Марыі Джудзічы, дзе два гады (1783—1784) вывучаў малюнак і капіраваў гравюры. Затым Апіяні працягнуў адукацыю ў класе фрэскавага жывапісу ў міланскай Акадэміі Амбразіяна пад кіраўніцтвам Джорджа Антоніа дэ Медычы. Здзейсніў паездку ў Фларэнцыю, пазнаёміўся там з працамі Джуліяна Трабалезі і Марціна Кнолера, і Балонню, дзе асаблівую ўвагу звярнуў на творы Даменікіна. Вывучаў антычную скульптуру і жывапіс Рафаэля і Менгса ў Рыме і Неапалі. Наведаўшы Парму ў 1795 годзе, пазнаёміўся з жывапісам Карэджа. Пастаянна працаваў у Мілане з 1792 года.

У 1796 годзе Андрэа Апіяні быў прызначаны камісарам па справах выяўленчых мастацтваў Цызальпінскай рэспублікі. На гэтай пасадзе ён кіраваў міланскай Акадэміяй мастацтваў і галерэяй Брэра. Выконваў замовы Напалеона — пісаў партрэты і алегорыі, якія ўслаўлялі імператара і яго военачальнікаў. Яго творы (1796) упрыгожваюць купал Сент-Мэры-Селсу, у Мілане і сцены і столі замка намесніка эрцгерцага Фердынанда. Сярод яго вучняў былі Анджэла Манцічэлі і Джузэпэ Босі.

Андрэа Апіяні памёр у Мілане 23 траўня 1817 года.

Зноскі

  1. а б Andrea (I) Appiani
  2. Andrea Appiani // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Andrea Appiani The ElderOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.