Андыжанскае землетрасенне (1902)
Андыжанскае землетрасенне | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Дата | 16 снежня 1902 |
Андыжанскае землетрасенне — разбуральнае землетрасенне, што адбылося 16 снежня 1902 года на тэрыторыі Ферганскай даліны ў Сярэдняй Азіі, у прыватнасці накрыла вялікі горад Андыжан (цяпер ва Узбекістане).
Землетрасенне, паводле сведчанняў відавочцаў, складалася з 3 моцных штуршкоў адзін за адным, — першы сілай 8-9 балаў, за адну-паўтары хвіліны другі — магутнасцю больш за 9 балаў, і яшчэ праз паўгадзіны адбыўся трэці штуршок, сіла якога склала 8-9 балаў.
Сведчанні аб гэтым землятрусе апублікаваныя ў артыкуле пад загалоўкам «Гібель Андыжана», змешчаныя ў часопісе «Штогоднік Ферганскай вобласці», Фергана, 1903):
«Горад Андыжан, трэці па велічыні горад рэгіёну з 50-тысячным насельніцтвам, размешчаны ў цэнтры галоўнага баваўнянага раёна Ферганскай даліны, ператварыўся ў кучу руін разам з перыферыйнымі валасцямі». |
Агульная колькасць загінуўшых ад землетрасення склала больш за 4,7 тысячы чалавек.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нурмагамбетов Алкуат (сейсмолог, доктор геолого-мінералогічних наук) Руйнівливі землетруси ХХ століття[недоступне посилання з лютого 2019] (PDF) на ТОВ ЕКО-ГЕО (м. Алмати) Архівавана 11 серпня 2020. (руск.)