Анкілоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анкілоз
МКХ-10 M24.624.6
МКБ-10-КМ M24.6
МКХ-9 718.5718.5
МКБ-9-КМ 718.50[1][2] і 718.5[1][2]
DiseasesDB 29910
MeSH D000844
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анкілоз (грэч. ankýlosis, ад грэч. ankýlos — сагнуты) — нерухомасць сустава, надыходзячая ў выніку ўтварэння касцянога, храстковага або фібрознага зрашчэння сустаўных канцоў сучленных костак.

Прычынай анкілозу могуць быць вострыя і хранічныя інфекцыі ў суставе, а таксама разбурэнне сустаўных канцоў паталагічнымі працэсамі пры раненнях і траўмах.

У залежнасці ад характару тканкі, якая развіваецца паміж сустаўнымі паверхнямі, адрозніваюць касцяны, фіброзны і храстковы анкілоз, а ў залежнасці ад працягласці працэсу ў суставе — поўны і частковы.

Лячэнне ажыццяўляецца шляхам аператыўнага ўмяшання.

Каб папярэдзіць развіццё анкілозу неабходна больш старанна сачыць за станам хворага суставу, адказна ставіцца да лячэння ўнутрысустаўных траўмаў, артратаў і артрозаў.

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]