Грэчаская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Грэчаская мова, грэцкая мова, індаеўрапейская мова грэчаскай падгрупы. Уваходзіць у заходнюю зону індаеўрапейскай дыялектнай вобласці, мае найбольш цесныя генетычныя сувязі з старажытнамакедонскай мовай[1].

Распаўсюджанне: Грэцыя, Кіпр, Егіпет, Албанія, Італія і інш. Колькасць носьбітаў у свеце: 12,26 млн.ч.; у т.л., 9,86 млн.ч. у Грэцыі (1986)[2].

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Грэцыя, Кіпр.

[правіць] Пісьменнасць

Пісьменнасць на аснове грэчаскай графікі. Найстарэйшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да 14—12 ст. да н. э., і напісаныя складовым крыта-мікенскім пісьмом. Першыя помнікі алфавітнага грэчаскага пісьма адносяцца да 8—7 ст. да н. э.

[правіць] Дыялекты

Апроч новагрэчаскага койне, выдзяляюцца 4 новагрэчаскія дыялекты: панційскі (старажытна-іанічныя рысы і сярэднегрэчаская марфалогія), кападакійскі (блізкі да панційскага, але моцна закрануты турэцкім уплывам), цаконскі (адзіны дыялект, які працягвае традыцыю старажытнага дарыйскага дыялекту); ніжнеіталійскі.

Новагрэчаская літаратурная мова існуе ў дзвюх адменах: кафарэвуса, «ачышчаная», якая працягвае традыцыйную атычную норму, і дымоціка, «народная», створаная на аснове гаворак Цэнтральнай Грэцыі.

[правіць] Гісторыя

Выдзяляюцца перыяды развіцця: старажытнагрэчаскі (14 ст. да н.э. — 4 ст.), сярэднегрэчаскі (5—15 ст.), новагрэчаскі (з 15 ст.).

Рад змяненняў, пераважна ў фанетыцы, якія адбыліся ў позні старажытнагрэчаскі і сярэднегрэчаскі перыяды, паклалі пачатак новагрэчаскай мове. Новагрэчаскае койне было створанае на аснове паўднёвых дыялектаў і шырока распаўсюдзілася ў гарадах на працягу 18—19 ст.

  1. Гэтая сувязь аспрэчваецца ў Македоніі
  2. Этналог, 15-ы вып.

Літ.:

В. П. Нерознак. Греческий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С. 118, 119  Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com.

На іншых мовах