Апата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апата (стар.-грэч.: Ἀπάτη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня хлусні і падману, дачка Нюкты[1], народжана без бацькі. Перад яе кознямі былі безабаронныя як людзі, так і божаствы. Авалодала розумам Зеўса, за што пазней была скінута ім з Алімпа на зямлю. У тэагоніі орфікаў Апата нараджае ад Зеласа Афрадыту[2]. У міфе пра скрыню Пандоры Апата выступае адным са злых духаў, выпушчаных на свабоду. Паводле Гесіёда дачка Эрыс і сястра Аты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гесіёд. Тэагонія 224;
  2. Фрагменты орфікаў 101;