Афрадыта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Статуя Афрадыты з Нацыянальнага археалагічнага музею ў Афінах

Афрадыта (грэч.: Ἀφροδίτη ад ἀφρός — «пена») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі златавалосая багіня прыгажосці і кахання, увасабленне вечнай юнацкасці, заступніца мараплаўства. Першапачаткова — багіня мора, неба і ўрадлівасці. Нарадзілася каля вострава Кіфера з крыві аскопленага Кронасам Урана, якая, патрапіўшы ў мора, утварыла беласнежную пену. Ветрык прынёс яе на востраў Кіпр (або яна сама прыплыла туды, паколькі ёй не спадабалася Кіфера), дзе яе, і сустрэлі Оры. Пазней лічылася дачкой Зеўса і акіаніды Дзіоны. Жонка Гефеста.

Афрадыта абуджае каханне ў сэрцах багоў і смяротных. Не падуладныя яе магутнасці толькі Афіна, Гестыя і Артэміда. Знак кахання і сексуальнага жадання. Бязлітасная да тых, хто адпрэчвае каханне. Філосафы 5-4 стст. да н. э. сталі адрозніваць Афрадыту Пандэмас — бажаство грубіянскага пачуццёвага кахання, і Афрадыту Уранію — бажаство ўзнёслага, ідэальнага кахання. Афрадыце, як багіні кахання, былі прысвечаныя мірт, ружа, мак і яблык; як багіні ўрадлівасці — верабей і голуб; як марской багіні — дэльфін. Спадарожнікі Афрадыты — Эрот, харыты, оры, німфы. Атрыбуты Афрадыты — пояс

Цэнтрамі культу Афрадыты былі Кіпр, дзе ў горадзе Пафасе знаходзіўся яе храм, і востраў Кіфера. Знакамітыя старажытнагрэчаскія статуі Афрадыты — «Афрадыта Кнідская» (каля 350 да н. э., Праксітэль, вядомая ў рымскай копіі) і «Афрадыта Мілоская» (II стагоддзе да н. э., арыгінал у Луўры, Парыж).

Афрадыце адпавядае рымская Венера.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]