Аперацыя «Поўнач»
Аперацыя «Поўнач» — умоўная назва аперацыі па перасяленні ў Сібір Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей. Адбылася 8-9 красавіка 1951 года паводле пастаноў МДБ СССР і Савета Міністраў СССР, загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1951 года, пры пісьмовай згодзе першых сакратароў кампартый Беларусі, Украіны, Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, але планы па яе правядзенні рыхтаваліся МДБ СССР яшчэ ў лютым 1951 года[1].
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]За некалькі начэй войскі МУС і афіцыйныя прадстаўнікі ўлады затрымалі 9000 чалавек (з іх 394 чалавек з БССР), прад’явілі ім абвінавачванне ў падрыўной дзейнасці і адправілі іх у Сібір у таварных цягніках[2][3]. Перасяленцам было дазволена ўзяць у дарогу толькі самае неабходнае. Астатняя маёмасць канфіскоўвалася на карысць дзяржавы. У Сібіры ўсе перасяленцы жылі ў спецпасяленнях пад адміністрацыйным наглядам праваахоўных органаў. Клімат і ўмовы жыцця былі кепскімі, але сем’ям давалі магчымасць жыць разам і зарабляць грошы. Нярэдка пераселеныя Сведкі Іеговы разглядалі гэты пераезд не як пакуты і выпрабаванні, а як магчымасць прапаведаваць сваю веру на новым месцы з пераездам за кошт дзяржавы[4][5]. Перасяленцам было дазволена вярнуцца на радзіму толькі ў 1965 г. без вяртання канфіскаванай маёмасці[6], але частка перасяленцаў пераехала ў іншыя рэгіёны СССР.
Рэабілітацыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэабілітацыя перасяленцаў і іншых Сведкаў Іеговы, якія перажылі дыскрымінацыю ў Савецкім саюзе, адбылася толькі пасля распаду СССР. У 1991 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прымае пастанову «Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гг. у Рэспубліцы Беларусь». Паводле гэтай пастановы Сведкі Іеговы, якіх праследавалі ў БССР за рэлігійныя перакананні, атрымалі пасведчанні пра рэабілітацыю. У 1992 годзе ахвяр гэтай і іншых рэпрэсіўных акцый, якія былі грамадзянамі Расіі прыраўнялі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па льготах.
Адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Сведкі Іеговы знялі дакументальны фільм «Верныя ў выпрабаванні. Сведкі Іеговы ў Савецкім саюзе», у якім падрабязна апавядаецца пра аперацыю «Поўнач». Украінскі гісторык Алег Галько таксама падрабязна апісаў гэтую аперацыю па перасяленню рэлігійных меншасцяў у Сібір у сваёй кнізе «Свідкі Єгови — сібірскі маршрут».
70-годдзе аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]1 красавіка 2021 года ў Маскве прайшла канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю аперацыі «Поўнач»; у мерапрыемстве ўдзельнічалі рэлігіязнаўцы, праваабаронцы і прадстаўнікі Еўрапейскай асацыяцыі Сведкаў Іеговы[7]. Быў створаны адмысловы сайт з дакументамі і 3D-выстаўкай на тэму гэтай аперацыі[8] і дакументальны фільм з успамінамі відавочцаў[9]. 8-9 красавіка 2021 года ў Кіеве прайшла яшчэ адна тэматычная канферэнцыя ў фармаце анлайн на ўкраінскай мове з перакладам на рускую і англійскую[10].
Зноскі
- ↑ Записка МГБ СССР 19 февраля 1951 г. В. С. Абакумов Сталину И. В. АП РФ ф. 3, д. 180, л. 52-53 цит по: М. И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: «выселить навечно». Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002, с. 45
- ↑ Записка МГБ СССР 19 февраля 1951 г. В. С. Абакумов Сталину И. В. АП РФ ф. 3, д. 180, л. 52-53 цит по: М. И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: «выселить навечно». Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002, с. 45
- ↑ Буклет «Свидетели Иеговы в Беларуси». Издан Свидетелями Иеговы. 2013 г., с.1
- ↑ Интервью с Петром Власюком // Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2002 г., с. 220, 221
- ↑ Стойкость в испытаниях приносит большие благословения. Интервью с Павлом Сивульским// Сторожевая башня (выпуск для изучения). Август 2017 г
- ↑ згодна сакрэтнага загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1965 г. № 4020-VI, Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк.52-53
- ↑ В Москве прошла пресс-конференция «70-летие операции „Север“. Уроки репрессий» // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
- ↑ 70-ЛЕТИЕ ДЕПОРТАЦИИ ЗА ВЕРУ. ЗАБЫТЫЕ УРОКИ СОВЕТСКИХ РЕПРЕССИЙ
- ↑ 70 лет операции «Север» — очевидцы и эксперты рассказывают о массовой депортации Свидетелей Иеговы в СССР // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
- ↑ 8 и 9 апреля пройдет ряд онлайн-конференций в память о массовой высылке Свидетелей Иеговы в СССР // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- А. Берастоўскі. Выпадковыя ахвяры палітычных рэпрэсій на Беларусі
- М. И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: «выселить навечно». Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002
- О. Голько Свідкі Єгови — сібірскі маршрут
- Сайт на тэму аперацыі «Поўнач» (руск.) (укр.) (англ.)