Апускны калодзеж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апускны калодзеж — будаўнічая канструкцыя, якая агароджвае грунтавую выпрацоўку і апускаецца ў грунт ад уласнай вагі па меры яго выдалення. Ужываецца пры будаўніцтве фундаментаў, помпавых станцый; пакідаецца ў збудаванні як яго частка. Гэтая канструкцыя таннейшая за Кесон, але магчымасць выкарыстання залежыць ад грунту.

Вырабляюцца апускныя калодзежы дыяметрам да 40 м, найчасцей з жалезабетону, часам з перагародкамі. Пры апусканні сценкі нарошчваюцца зверху. Грунт распрацоўваецца пераважна грэйферам. Калі такі калодзеж прызначаецца пад фундамент, то запаўняецца бетонам ці замуроўваецца, калі пад рэзервуар, то робіцца днішча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]