Пятрусь Броўка
Пятрусь (Пётр Усцінавіч) БРОЎКА (12(25) чэрвеня 1905, в. Пуцілкавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Ушацкі р-н[1] Віцебскай вобл. — 24 сакавіка 1980; Псеўданімы: Аўлас (з Я. Скрыганам); Бандылевіч; Лукаш Вандылевіч (з П. Глебкам); Баравы; Юр. Баравы; Юрка Баравы; П. Далецкий; Дзед Аўлас (з Я. Скрыганам); Дзед Тарас; Дзядок Аўлас; Пятрусь Звычайны; Андрэй Прыгода; Сымон Ракіта; Стары дзядок Аўлас;), беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Акадэмік АН БССР (1966, член-карэспандэнт з 1953).
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям'і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям'і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей (у час нямецкай акупацыі вывезена ў Асвенцым, дзе і загінула ёй прысвечана паэма «Голас сэрца» (1960)). Пятрусь пасвіў гусей, потым авечак і пазней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў пісьмы іх мужам на франты Першай сусветнай вайны. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям'і не хапіла сродкаў. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся з вершамі Я. Купалы, апавяданнямі Я. Коласа, упадабаў паэзію М. Някрасава. З 1918 у 13-гадовым узросце пачаў працаваць перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 перажыў польскую акупацыю. У 1923 быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынёй Маладолецкага сельсавета.
У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927—1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк), адначасова з 1927 кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Удзел у «Маладняку» шмат даў П. Броўку, ён захапляўся творамі А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, сваёй надзённасцю прыцягвала яго паэзія Дз. Беднага. Папераменна захапляўся то С. Ясеніным, то У. Маякоўскім, пасля, нягледзячы на іх рознасць, палюбіў абодвух, знаходзіў у кожнага геніяльнае. У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай, у 1936 у іх нарадзіўся сын Юрка. У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Член ВКП(б) з 1940.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 — адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 у другі раз прызначаны галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1948 абраны старшынёй праўлення СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967—1980 — галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўлення СП СССР.
Творчасць [правіць]
Дэбютаваў вершамі ў 1926 у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Паэтычны талент П. Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960-1970-я. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць…» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музей» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты — мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).
Аўтар аповесцяў «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974).
Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф'ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і інш. паэтаў.
Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947).
Узнагароды [правіць]
Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі. Народны паэт БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць…» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Ушанаванне памяці [правіць]
У Мінску (вул. К. Маркса, 30) створаны літаратурны музей Петруся Броўкі. На доме, дзе ён апошні час жыў, і ў вёсцы Пуцілкавічы ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі, у БелЭн і Вялікадолецкай сярэдняй школе Ушацкага р-на адкрыты мемарыяльныя пакоі, у Пуцілкавічах — хата-музей, каля якой устаноўлена стэла памяці маці паэта. Імя П. Броўкі прысвоена выдавецтву «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», калгасу «Новае жыццё» і Вялікадолецкай школе; яго імем названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Бешанковічах, Ушачах. Для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ўстаноўлена стыпендыя імя Петруся Броўкі.
Бібліяграфія [правіць]
- Выбраныя творы (выд.: 1934, 1945, 1947, 1948, 1951)
- Збор твораў у 2-х т. (выд.: 1957, 1969)
- Збор твораў у 4-х т. (1965—1966)
- Збор пра Свінтуса (1993—2009)
- Збор твораў у 7-і т. (1975—1978)
- Збор твораў у 9-і т. (1987—1992)
- Крыніца з-пад Вушачы: (вершы і паэмы) / Пятрусь Броўка; Уклад. Р. Барадулін. — Мн.: Маст. літ., 2003. — 266 с.
Зноскі
- ↑ Землякі паэта: В. Быкаў, Р. Барадулін, Е. Лось.
Літаратура [правіць]
- Бандарэнка К. Творчасць Петруся Броўкі ў беларускай музыцы: балет Г. Вагнера «Святло і цені» / Кацярына Бандарэнка // Роднае слова. 2000. № 6. С. 80-81.
- Барадулін Р. І. Аратай, які пасвіць аблокі : сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны / Р. І. Барадулін. — Мн., 1995—350 с.
- Барадулін Р. Зямляк / Рыгор Барадулін // Аратай, які пасвіць аблокі / Рыгор Барадулін. Мн., 1995. С. 159—164.
- Бельскі А. І. Сучасны погляд на паэзію Петруся Броўкі / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. 2000. № 2. С. 21-32.
- Броўка Пятрусь // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мн., 1996. Т. 3. С. 262—263.
- Броўка Пятрусь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т.1. С. 305—350.
- Броўка Пятрусь // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн., 1994. Т. 2. С. 80-81.
- Броўка Пятрусь (Пётр Усцінавіч) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў і інш. — Мн., 2003. — С. 547—548.
- Пятрусь Броўка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X С. 63-65.
- Гніламёдаў У. Паэт купалаўскай школы / У. Гніламёдаў // Краязнаўчая газета. — 2005. — № 24 (чэрвень).
- Шпакоўская Г. Пуцілкавічы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 25 чэрв.
- С. Грахоўскі. Урокі Петруся Броўкі. www.grahouski.org.
Спасылкі [правіць]
| Пісьменнікі і паэты Беларусі | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||||
| Народныя пісьменнікі БССР і Беларусі |
†Кандрат Крапіва (1956) · †Міхась Лынькоў (1962) · †Іван Мележ (1972) · †Іван Шамякін (1972) · †Андрэй Макаёнак (1977) · †Васіль Быкаў (1980) · †Янка Брыль (1981) · †Іван Чыгрынаў (1994) · †Іван Навуменка (1995) | ||||||||||||||
| Народныя паэты БССР і Беларусі |
†Янка Купала (1925) · †Якуб Колас (1926) · †Пятрусь Броўка (1962) · †Аркадзь Куляшоў (1968) · †Максім Танк (1968) · †Пімен Панчанка (1972) · Ніл Гілевіч (1991) · Рыгор Барадулін (1992) | ||||||||||||||
| «◊» — пісьменнікі і паэты, якія працягваюць сваю творчасць і ў наступны перыяд, «†» (спіс народных пісьменнікаў і паэтаў) — памерлыя | |||||||||||||||
| Янка Купала | ||
|---|---|---|
| Паэтычныя зборнікі | Жалейка · Гусляр · Шляхам жыцця · Спадчына · Ад сэрца | |
| Паэмы | Зімою · Нікому · Калека · Адплата кахання · У Піліпаўку · За што? · Адвечная песня · Курган · Сон на кургане · На куццю · Бандароўна · Магіла льва · Яна і я · На папасе · Безназоўнае · З угодкавых настрояў · Над ракой Арэсай · Барысаў · Тарасова доля | |
| Драматычныя творы | Паўлінка · Прымакі · Раскіданае гняздо · Тутэйшыя | |
| Проза і навуковыя творы | Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва («Расейска-беларускі слоўнік») | |
| Фільмы паводле твораў Янкі Купалы |
Тутэйшыя (Беларусьфільм) · Тутэйшыя (Белсат) | |
| Купалаўскія мясціны | Акопы · Бараўцы · Бяларучы · Вязынка · Карпілаўка · Ляўкі · Мінск · Санкт-Пецярбург · Селішча · Харужанцы · Юзафова · Яхімоўшчына | |
| Асобы | Мікалай Ільіч Аладаў · Алеся Александровіч · Андрэй Александровіч · Ларыса Александроўская · Сцяпан Андруховіч · Іван Ахрэмчык · Адам Бабарэка · Анатоль Багатыроў · Пятрусь Броўка · Канстанцыя Буйло · Змітрок Бядуля · Гаўрыла Гарэцкі · Максім Гарэцкі · Пятро Глебка · Антон Грыневіч · Жанна Дапкюнас · Леў Клейнбарт · Якуб Колас · Антон Луцкевіч · Уладзіслава Луцэвіч · Алаіза Пашкевіч · Дзмітрый Полазаў ·Леакадзія Раманоўская · Ядвіга Раманоўская · Ядвігін Ш. · Янка Раманоўскі · Зыгмунт Чаховіч · Браніслаў Эпімах-Шыпіла | |
| Купалазнаўцы | Пятро Васючэнка · Ніл Гілевіч · Уладзімір Гніламёдаў · Жанна Дапкюнас · Васіль Івашын · Генадзь Кісялёў · Уладзімір Конан · Уладзіслава Луцэвіч · Сцяпан Майхровіч · Іван Навуменка · Вячаслаў Рагойша · Ядвіга Раманоўская | |
| Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імём Купалы |
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы · Міжнародны фонд Янкі Купалы · Купалаўскія чытанні · Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы · Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы · Аўтамабіль Янкі Купалы · Станцыя метро «Купалаўская» | |
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне