Арган Хаманда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арган Хаманда

Арга́н Ха́манда — электрычны клавішны музычны інструмент, які імітуе гучанне класічнага аргана мэтадам складання гармонікаў. Інструмент упершыню пабудаваны гадзіннікавым майстрам Лорэнсам Хамандам у 1935 годзе ў Чыкага.

Гук у аргане Хаманда здабываецца з дапамогай металічных зубчатых колцаў, якія круцяцца пад магнітнымі гуказдымальнікамі. Калі насупраць магніту апынаецца зубец, ток у абмотцы максімальны, а на сярэдзіне прамежку між зубцамі ток падае да нуля. У выніку атрымваецца сігнал сінусаідальнай формы. Складаючы сігналы ад колцаў з рознай хуткасцю кручэння ды колькасцю зубцоў, Хаманд стварыў тэмбр, досыць падобны на гучанне духавога аргану. У серыйных мадэлях інструменту з'явіўся пульт дзеля дакладнай наладкі тэмбру, таксама было дададзена электрамэханічнае вібрата.

Спачатку арган Хаманда ўжываўся ў асноўным у цэрквах, як танная ды кампактная альтэрнатыва аргану класічнаму. Аднак неўзабаве інструмент пачынаюць ужываць і джазавыя музыкі. У 1970-я гады арган Хаманда робіцца адным з асноўных інструментаў у прагрэсіў-року. Пазней гук інструмэнта пачалі вельмі дакладна імітаваць з дапамогай электронных сінтэзатараў, аднак дагэтуль арыгінальныя мадэлі аргана Хаманда цэняцца музыкамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]