Арган
Арган (лац.: organum з грэч. Όργανον — «інструмент, прылада») — клавішна-духавы музычны інструмент, самы вялікі музычны інструмент у свеце.
З прычыны свайго памеру, шырокага дыяпазону гукавых частот, багацця тэмбра і багаццем музычна-выканаўчае сродкаў, арган займае першае месца сярод усіх музычных інструментаў і па праве называецца «каралём інструментаў».
Арган складаецца з вялікай колькасці лабіяльных і язычковых труб розных памераў, пнеўматычнай сістэмы і кафедры кіравання з ручнымі і нажнымі клавіятурамі і прыладамі для іх сувязі, прыладамі для кіравання рэгістрамі і сілай гучання. Кожная з труб аргана дае гук пэўнага тэмбру. Групы труб аднаго тэмбру складаюць рэгістры.
Арган вядомы з III ст. да н.э. У Еўропе пашырыўся ў XIV — першай палове XVIII стагоддзя. З'яўленне аргана на тэрыторыі сучаснай Беларусі звязана з пашырэннем будаўніцтва касцёлаў у XV—XVI ст.
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 159, 160. — 727 с. — 10 000 экз.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |